Беларуская рэспубліканская партыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́ская рэспубліка́нская па́ртыя (БРП) — палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Створана 28 сакавіка 1994 года. Кіруючы орган паміж з’ездамі — палітычная рада. Ставіць за мэту стварэнне суверэннай дэмакратычнай беларускай дзяржавы з выразным раздзяленнем галін улады, прыярытэтнымі каштоўнасцямі ў якой павінны стаць матэрыяльны і духоўны росквіт беларускага народа, развіццё яго нацыянальнай культуры і традыцый, выкананне Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Ажыццяўленне праграмных задач бачыць у максімальным выкарыстанні выгаднага геапалітычнага становішча Беларусі, высокага адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню насельніцтва, навуковага патэнцыялу, мясцовых сыравінных запасаў і радовішчаў. У 1999 годзе партыя не прайшла перарэгістрацыю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]