Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя (БССП), праўрадавая палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Створана 6 лістапада 1994 г. Кіруючы орган паміж з’ездамі — Савет партыі. Старшыня партыі — Александровіч Уладзімір Аляксандравіч. Колькасць сябраў на 1 лютага 2002 г. складала 1060; у 2003 г. — 1448 чал. Асноўныя мэты — аб’яднанне прагрэсіўных сіл Беларусі для сацыяльнай абароны ўсіх пластоў насельніцтва пры пераходзее да рыначных адносін, рэфармаванне Беларусі ў дэмакратычную, экаамічна моцную, незалежную і гуманую дзяржаву праз удасканаленне грамадскіх формаў і адносін. Выступае за ўкараненне альтэрнатыўных формаў адукацыі і фізічнага выхавання, адраджэнне нацыянальнай культуры, рэалізацыю законаў аб моладзі і спорце, прыярытэтнае фінансаванне аховы здароўя, спорту, асветы, змену сістэмы падаткаабкладання і іншае. Лозунг: «Здароўе народа — дабрабыт дзяржавы».
[правіць] Гісторыя
Зарэгістраваная Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 снежня 1994 г. (рэгістрацыйнае сведчанне № 003), перарэгістраваная 13 верасня 1999 г. (рэгістрацыйнае сведчанне № 012). На парламенцкіх выбарах у Вярхоўны Савет 13-га склікання партыя атрымала адзін дэпутатскі мандат. На парламенцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання ад БССП выйграў выбары толькі старшыня партыі У. А. Александровіч, які быў абраны ў першым туры 15 кастрычніка 2000 г. ад Мендзялееўскай выбарчай акругі г Мінска.
[правіць] Літаратура
- Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя // Беларуская энцыклапедыя: у 18т. / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — Мн.: БелЭн, 1996. — 477 с.
- Политические партии Беларуси — необходимая часть гражданскоо общества: Материалы семинара / Авторы-составители: Ф.Фкедута, О.Богуцкий, В.Мартинович. — Мн.: Фонд имени Фридриха Эберта, 2003. — 113 с.
- Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі / [С. Бабаеў і іншыя]. — Вільня [Вільнюс]: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 744 с., [26] л. іл.
- Политические партии Республики Беларусь. Материалы для самостоятельной работы студентов. — Мн.: Белгосуниверситет, 2004. — 267 с.
