Беларуская служба "Радыё Швецыя"

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Беларуская служба "Радыё Швецыя" вяшчае на беларускай мове з тэрыторыі Швецыі, уваходзіць у структуру замежнага вяшчання "Радыё Швецыя".

Канал замежнага вяшчання Шведскага радыё існуе з 1939, калі ў эфір выйшлі перадачы на англійскай мове. Першая праграма на беларускай мове выйшла 7 лістапада 2004.

Зараз Беларуская служба "Радыё Швецыя" выходзіць у эфір 4 разы на тыдзень на кароткіх хвалях. Адпаведныя праграмы можна слухаць таксама праз Інтэрнет.

Супрацоўнікі Беларускай службы "Радыё Швецыя" ў сваіх нарысах і рэпартажах асвятляюць падзеі ў Швецыі, а таксама беларуска-шведскія дачыненні.

[правіць] Вонкавыя спасылкі