Беларуская хатка, Мінск
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
"Беларуская хатка" ў Мінску - клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916 – 1920 гг. праводзіў культурна-асветіцкую работу, прапагандаваў беларускае тэатральнае музычнае мастацтва, садзейнічаў стварэнню беларускага дзяржаўнага тэатра. Напачатку ў "Беларускай хатце" наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У. Галубок, М.А. Багдановіч, З. Верас, У.С. Фальскі і іншыя), на якіх чыталі творы беларускіх пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатральная трупа пад кіраўніцтвам Ф. Аляхновіча, Мінскае таварыства працоўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і іншыя. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыядычным друку (газета "Вольная Беларусь", "Беларусь"). Спроба адрадзіць культурна-асветніцкую дзейнасць клуба ў 1921 г. не падтрымана афіцыйнымі ўладамі.
