Беларуска-алжырскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай устаноўлены 24 кастрычніка 1995 года.

Інтарэсы Алжыра ў Беларусі прадстаўляе Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Алжыра ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Смаіл Шэргі.

У маі 2014 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Егіпце С. А. Рачкоў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Рэспублікі Беларусь у Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.

Сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Алжыра адбыліся ў рамках Саміту тысячагоддзя (Нью-Ёрк, верасень 2000 г.) і Саміту Руху недалучэння (Гавана, верасень 2006). Алжыр з візітамі наведалі Міністр абароны (2002 і 2005 гг.), Міністр замежных спраў (2003 г.), дэлегацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2009 г.).

Рэспубліку Беларусь наведаў Міністр прамысловасці Алжыра (2003 г.).

Дагаворна-прававая база[правіць | правіць зыходнік]

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісаны Пратакол аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Алжыра. Распрацоўваюцца да падпісання: канвенцыя аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, пагадненні аб гандлёва-эканамічным, ваенна-тэхнічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве, а таксама пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі, санітарнай ветэрынарыі.

Гандаль[правіць | правіць зыходнік]

Структура беларускага экспарту ў Алжыр фарміруецца за кошт грузавых аўтамабіляў, трактароў, металапракату, калійных угнаенняў, нафтапрадуктаў, шын. Імпарт Беларусі з Алжыра складаюць фасфаты кальцыя прыродныя, садавіна і гародніна.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У беларускіх установах адукацыі падрыхтаваны больш за 400 алжырскіх спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, а таксама 14 кандыдатаў навук.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]