Беларуска-амерыканскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Амерыкана-беларускія адносіны
ЗША і Беларусь
Злучаныя Штаты Амерыкі
ЗША
Беларусь
Беларусь

Адносіны Беларусі і ЗША — дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь і ЗША, супрацоўніцтва ў гуманітарнай і эканамічнай сферы.

1991-2001[правіць | правіць зыходнік]

Злучаныя Штаты Амерыкі другімі ў свеце пасля Украіны прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года. Пасля таго, як дзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, у Мінску 31 студзеня 1992 года было афіцыйна адкрыта Пасольства ЗША. Першы пасол ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц (David H. Swartz) прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 25 жніўня 1992 года і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў у студзені 1994 года. Наступнымі пасламі ЗША ў Беларусі былі Кенэт Ялавіц (Kenneth S. Yalowitz), Дэніел Спекхард (Daniel V. Speckhard), Майкл Козак (Michael G. Kozak) і Джордж Крол (George H. Krol). 21 ліпеня 2006 года Прэзідэнт Джордж Буш рэкамендаваў на пасаду пасла ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Яна прыбыла ў Мінск 18 верасня 2006 года і працавала да 2008 года, калі беларускі ўрад у аднабаковым парадку ўвёў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў і вымусіў Злучаныя Штаты адазваць з Беларусі пасла [1].

Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША была створана ў 1992 годзе. Пасольства пераехала на сваё цяперашняе месца ў Нью-Гемпшыр авеню ў 1993 годзе.

ЗША і РБ неаднаразова абмяняліся афіцыйнымі візітамі на вышэйшым узроўні: Станіслаў Шушкевіч, тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, сустрэўся ў Вашынгтоне з Прэзідэнтам Білам Клінтанам у ліпені 1993 года, а Прэзідэнт ЗША наведаў Беларусь 15 студзеня 1994 года [2].

Першы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў візіт у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе, а ў 1999, 2000 і 2005 гадах Лукашэнка сустракаўся з кіраўніцтвам ЗША на розных міжнародных нарадах [3].

У 1995 годзе запрацаваў міжурадавы камітэт па развіццю амерыканскага бізнэсу ў Беларусі. У 1996 годзе па дамове са Злучанымі Штатамі Амерыкі з Рэспублікі Беларусь выведзены міжкантынентальныя ракеты РС-12М з ядзернымі боегалоўкамі. Згодна з дамовай, ЗША і Расійская Федэрацыя гарантавалі Беларусі бяспеку ды ўсебаковую падтрымку [4].

Двухбаковыя адносіны задакументаваная ў заявах Белага Дома ды Дзярждэпартаменту, рэзалюцыях Кангрэса ЗША, а таксама іншых паведамленнях і рашэннях Урада Злучаных Штатаў. У Беларусі сувязі таксама зафіксаваныя ў вышэйшых дзяржаўных дакументах.

2001-2010[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 2000-х гадоў адносіны Беларусі і ЗША пачалі заўважна пагаршацца, а ў 2004 годзе дасягнулі самых горшых адносін за ўсю навейшую гісторыю. На думку некаторых экспертаў, гэтай сітуацыі спрыяў беларускі дэканструктыўны элемент, так званая пазасістэмная апазіцыя, якая падпарадкоўвалася Маскве [3].

У верасні 2004 году ЗША абвясцілі аб намеры дамагацца адхілення ад улады прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пазіцыю ЗША агучыў сенатар Джон Маккейн: «Мы будзем змагацца за тое, каб Беларусь вызвалілася ад тыраніі. Змена рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі плануецца не ўзброеным шляхам, а з дапамогай міжнароднага ціску».

Услед за гэтай заявай амэрыканскае міністэрства фінансаў абвінаваціла беларускі «Інфабанк» у адмыванні грошай Садама Хусэйна.

6 кастрычніка 2004 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША аднагалосна прагаласавала за ўводзіны эканамічных санкцыяў супраць Беларусі і яе прэзідэнта.

На пяць год у адносінах паміж ЗША і Беларуссю ўзнікла паўза.

2010 па наш час[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2009 года і ў кастрычнік у 2010 года дэлегацыя Кангрэса ЗША з афіцыйным візітам наведалі Беларусь, пачаўся новы этап двухбаковых адносін [5].

У снежні 2010 года міністр МЗС Рэспублікі Беларусі сустрэўся з сакратаром Дзярждэпартамента ЗША. Па выніках сустрэчы прынята заява аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і ЗША ў вобласці ядзернага раззбраення і нераспаўсюджання ядзернай зброі. Акрамя гэтага падпісаныя дамовы аб сумесным супрацьстаянні тэрарызму ў свеце [6].

Актывізавацыя партнёрскіх сувязяў на ўзроўні МЗС абодвух краін назіраецца з 2013 года. Эфектыўнаым з’яўляецца супрацоўніцтва паміж беларускімі і амерыканскімі праваахоўнымі органамі па прадухіленні высокатэхналагічных злачынстваў, барацьба з незаконнымі псіхатропнымі рэчывамі, барацьбы з гандлем людзьмі і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце. Добра наладжана супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя. У 2013 годзе амерыканскі бок арганізаваў навучальныя курсы для беларускіх адмыслоўцаў, якія вывучалі перадавы досвед у кіраванні медыцынскімі ўстановамі. У лютым 2014 года, беларускія анколагі і кардыёлагі наведалі ЗША, дзе перанялі перадавы досвед. Паміж РБ і ЗША падпісаны шэраг дамоў па медыцынскім узаемадзеянні.

22 верасня 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь пачала дзейнасць Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця». Галоўнай мэтай якой з'яўляецца садзейнічанне ва ўмацаванні дыялогу і партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША [7]

У верасні 2014 года ў ЗША адбыўся I Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум. Па выніках якога ўхваленыя сумесныя крокі па дзейнасці ў эканамічнай сферы. Дэлегацыю ўзначаліў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч [8].

У снежні 2014 года намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў і старшыня Савета дзелавога супрацоўніцтва «Беларусь – ЗША» Дэвід Бэйран абмеркавалі работу савета на 2015 год. Як паведаміла Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА), бакі абмеркавалі пытанні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Злучаных Штатаў, падвялі папярэднія вынікі дзейнасці Савета дзелавога супрацоўніцтва за 2014 год.

27 лютага 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правялі сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубіным [9].

18 сакавіка 2015 года Беларусь і ЗША падпісалі міжурадавае пагадненне аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл і рэалізацыі закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах [10].

У красавіку 2015 года Беларусь далучылася да ўшанавання памяці Луізы Арнер Бойд. Пры падтрымцы Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь і пры садзейнічанні беларускіх улад Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» распачала рэалізацыю доўгатэрміновага міждзяржаўнага праекту «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі» [11].

7 мая 2015 года ў Брэсцкай крэпасці (г.Брэст), а 9 мая ў Мінску, на ўрачыстасцях у гонар 70-годдзя разгрома нацызму, выступіў вайсковы аркестр ЗША [12].

Паслы Беларусі ў ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Міжнародныя адносіны ЗША