Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадскае аб’яднанне
Барыс Шчорс і Міхась Бахар
Заснаванне
Дата заснавання 1972

Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр (БАГЦ) у Саўт-Рыверы — беларускі грамадска-культурны асяродак у ЗША, штаце Нью-Джэрсі. Заснаваны у 1972 г. адначасова з пабудовай царквы Св. Еўфрасінні Полацкай. Ён займаў асобны будынак ля царквы - з падвалам для друкарні, залай са сцэнай, буфетам, кухняй. Паводле законаў штату, парафіяльны камітэт не меў права на адкрыццё бару, таму стараннямі Б.Шчорса паўстаў асобны камітэт БАГЦ, які атрымаў такі дазвол разам з правам продажу алкагольных напояў. Афіцыйнае адкрыццё цэнтру адбылося 30 ліпеня 1972 г. Кіруючы орган — управа, на чале з старшынёй.

Культурную праграму каардынуе Беларускае культурна-мастацкае таварыства, якое з 1974 г. ладзіць паказы твораў беларускіх мастакоў і ўмельцаў. Працуе жаночы хор «Каліна», Беларуская тэатральная студыя, нядзельная школа, Беларускае спартыўнае аб’яднанне; у 19751985 гг. для моладзі арганізоўваліся адукацыйныя курсы. Пры цэнтры ёсць бібліятэка, друкарня.

Менавіта з 1972 г. у памяшканні БАГЦ, замест ранейшай Залі Шакаў, сталі праводзіцца кангрэсы БККА, сходы Саюза амерыканска-беларускіх ветэранаў, Саюза беларуска-амерыканскай моладзі, ладзіліся грамадскія чытанні, канцэрты, мастацкія імпрэзы. Цэнтр здаваўся ў арэнду і іншым - небеларускім - арганізацыям гораду.[1] У хуткім часе кіраўнічы камітэт Цэнтру пачаў адыграваць прыкметную ролю ў беларускім жыцці не толькі Саўт-Рыверу, але і Нью-Джэрсі, а кіраўнікі БАГЦ сталі пастаяннымі ўдзельнікамі кангрэсаў беларусаў Амерыкі. У IX Кангрэсе беларусаў Амерыкі (7 красавіка 1979 г.) з 20 дэлегатаў тры рэпрэзентавалі БАГЦ: Міхась Бахар, Віталь Цярпіцкі і Жорж Навумчык. БАГЦ адыграў важную ролю і ў падрыхтоўцы беларускіх фестываляў штату ў Цэнтры мастацтваў у 1976, 1977, 1979 гг. Там адбываліся генеральныя пробы, у якіх удзельнічалі 110 - 150 выступоўцаў. На фестывалях, куды збіраліся тысячы беларусаў, маральную падтрымку даваў і БККА. У Беларускім цэнтры адбываліся таксама сустрэчы з прадстаўнікамі як мясцовай адміністрацыі, так і прадстаўнікамі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Памятная кніга 1950 - 1975. - [South River]: Byelorussian Greek Orthodox Church of St. Euphrosynia, 1975. - 79 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. - Смаленск, 2009. - 428 с., [12] с. іл. - (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). - С. 197 - 198
  • Ляднёва А. Беларуска-амерыканскі культурны цэнтр // БелЭн у 18 т. Т. 2. - Мн., 1996.