Беларуска-літоўская армія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Беларуска-Літоўская армія - аператыўнае аб’яднанне часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі і Літвы (Літбел) у грамадзянскую вайну. Загадам раўваенсавета Рэспублікі ад 13 сакавіка 1919 г. Заходняя армія пераўтворана ў Беларуска-Літоўскую армію. У яе ўвайшлі Заходняя, Літоўская (да 30 красавіка 1919 г.), 8-я і 17-я стралковая дывізіі. Знаходзілася ў складзе Заходняга фронту 1919 – 1924 гг. Камандуючыя арміі А.Я. Снесараў (да 31 мая 1919 г.), П.К. Міронаў (в.а. з 31 мая 1919 г.). Загадам РВС Рэспублікі ад 7 чэрвеня 1919 г. перайменавана ў 16 армію.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
