Беларуска-французскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуска-французскія адносіны
Беларусь і Францыя
Беларусь
Беларусь
Францыя
Францыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларуска-французскія адносіны — дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Францыяй. 3 студзеня 1992 Французская Рэспубліка афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 25 студзеня 1992 года.

У сакавіку 1992 года ў Парыжы адкрыта Пасольства Рэспублікі Беларусь, у маі 1992 г. — Пасольства Францыі ў Мінску.

11-13 ліпеня 1996 г адбыўся візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў Францыю — першы афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў краіны далёкага замежжа. 11 ліпеня 1996 года ў ходзе візіту быў падпісаны Дагавор аб супрацоўніцтве і паразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай.

У цяперашні час двухбаковае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Французскай Рэспублікай абапіраецца на 13 пагадненняў: 2 міждзяржаўных, 5 міжурадавых, 6 іншага характару.

Міжпарламенцкае беларуска-французскае супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў рамках парламенцкіх груп дружбы. У Нацыянальным сходзе Францыі ў кастрычніку 1993 г. была створана парламенцкая група дружбы «Францыя — Беларусь». У цяперашні час групу сяброўства «Францыя-Беларусь» Нацыянальнага сходу Французскай Рэспублікі ўзначальвае Жэральдо Дарманен. Кіраўніком Рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Французскай Рэспублікі з'яўляецца Уладзімір Сянько. У 2012 — 2019 гг.. паслом Беларусі ў Францыі быў Павел Латушка.

Развіваецца супрацоўніцтва пародненых гарадоў Беларусі і Францыі: Мінск — Ліён, Гомель — Клермон-Феран, Гродна — Лімож, Магілёў — Вілербан, Брэст — Брэст, Порт-сюр-Сон, Наваполацк — Шафай, Жывор.

Найбольш знакавай культурнай падзеяй з'явілася правядзенне ў красавіку 2002 года ў Парыжы ў Цэнтры П'ера Кардэна Дзён культуры Беларусі ў Францыі.

Прадстаўнікі культуры Францыі рэгулярна удзельнічаюць у Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад», у іншых культурных мерапрыемствах. У верасні 2012 года адкрылася выстава «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі».