Беларускія казкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
«Курачка Раба» на паштовай марцы Украіны
«Сіняя світа навыварат шыта» на паштовай марцы Беларусі
«Ох і залатая табакерка» на паштовай марцы Беларусі

Беларускія казкі — творы вуснай творчасці беларускага народа.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія казкі, з аднаго боку, характарызуюцца падабенствам да казачнага эпасу іншых славянскіх народаў, асабліва найбліжэйшых суседзяў[1], з другога боку, у іх багата адметных рысаў, дзякуючы чаму ствараецца своеасаблівая суцэльная прастора персанажаў, тэм і сюжэтаў. Беларускім казкам уласцівыя глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання[2].

Асноўнаю адметнасцю беларускага казачнага фальклору з'яўляецца моцная міфалагічная аснова і захаванне шматлікіх ведаў пра побыт і ўяўленні пра навакольны свет людзей ранейшых часоў[3].

Каля 50 сюжэтных тыпаў беларускіх казак не маюць аналагаў у міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў(руск.) бел. Аарне-Томпсана(англ.) бел., Андрэева(руск.) бел. ​​і Кржыжаноўскага[3].

Некаторыя жанры ў беларусаў куды багацейшыя, чым у суседзяў: да прыкладу, у беларускім рэпэртуары недзе 500 сюжэтаў легендарных казак, ва ўкраінскім — 196, а ў расійскім — 56[4]. Савецкі даследчык М.У. Новікаў налічыў у беларускіх казках 230 сюжэтных тыпаў (ва ўкраінскіх - 187, у рускіх - 144)[5].

Адметная асаблівасць беларускага казачнага эпасу — казкі пра гераічных волатаў-асілкаў, што перамагаюць розных пачвар («Каваль-волат», «Удовін сын»). Да больш позніх, паводле ўзнікнення, належаць казкі сацыяльна-побытавыя («Пану навука», «Мужык і пан», «Зайздросны поп»). Шмат якія беларускія казкі, асабліва побытавыя, прасякнутыя жыццярадасным гумарам[6].

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Умоўна беларускія казкі можна падзяліць на тры асноўныя групы[2]:

  • Казкі пра жывёл
  • Чарадзейныя або міфічныя казкі
  • Бытавыя казкі, аповяды і анекдоты

Кожная з груп беларускiх казак вылучаецца сваiмi асаблiвасцямi зместу, сiстэмай вобразаў, характэрнымi прыёмамi мастацкага адлюстравання рэчаiснасцi[1]. Менш пашыраны казкі кумулятуўныя, авантурныя, навелістычныя, дакучныя[7].

Казкі пра жывёл[правіць | правіць зыходнік]

«Ліса, заяц і певень». Паштовая марка СССР

Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму[2]. Па сваім змесце казкі аб жывёлах выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента[2]. Беларускія казкі аб жывёлах на думку многіх аўтарытэтных даследчыкаў, багатыя, разнастайныя, вылучаюцца высокім паэтычным майстэрствам і ўпрыгожваюць казачны эпас усходніх славян[8].

Паводзіны жывёл у казках атаясамліваюцца з дзейнасцю чалавека, гэтыя казкі часткова адлюстравалі ў сабе розныя эпохі гістарычнага развіцця ўсходніх славян наогул і беларускага народа ў прыватнасці[9].

Чарадзейныя казкі[правіць | правіць зыходнік]

Казка «Музыка-чарадзей» на паштовай марцы СССР

Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе — гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі — заваёўнікамі[2]. У аснове многiх чарадзейных казак ляжыць сацыяльны канфлiкт, якi адлюстраваў спрадвечнае жаданне працоўных пазбавiцца ад эксплуатацыi[1]. У казачным эпасе беларускага народа колькасна пераважаюць чарадзейныя казкі, у якіх дзейнічаюсь героі, здольныя на незвычайныя ўчынкі, нярэдка яны разам з памочнікамі перамагаюць злосных пачвар[7]. У гэтых казках выяўляюцца мары чалавека пра лепшае жыццё[7].

Існуе шэраг чарадзейных казак, дзе распавядаецца пра пераўтварэнні чалавека ў жывёл («Аб ведзьме, што мужыка ў сабаку перакінула», «Пра ахотніка», «Казачнік і пасельнік»). Даследчыкі лічаць такі пласт казак адным з самых старажытных і звязваюць яго з татэмічнымі ўяўленнямі людзей[10].

Да нашага часу дайшло шмат беларускіх казак і песень, якія захавалі вобразы і сюжэты былін. У распаўсюджанай беларускай казцы «Іванка Прасцячок» бачныя сляды быліннага сюжэту. Як і Ілля Мурамец, Іванка Прасцячок седзьма сядзеў на печы трыццаць тры гады. Яго вылечваюць тры старцы, пасля чаго ён ідзе змагацца супраць памешчыкаў, прыгнятальнікаў беларускага народа. Служэнню грамадскаму абавязку і заняволенай радзіме падпарадкаваныя ўсе дзеянні Іванкі Прасцячка. У казцы выкарыстоўваюцца былінныя прыёмы гіпербалізацыя для адлюстравання адвагі і волатаўскай адвядзі героя[11].

Сацыяльна-бытавыя казкі[правіць | правіць зыходнік]

Сацыяльна-бытавыя казкі маюць больш позняе паходжанне. У іх адлюстраваны рост класавай свядомасці працоўных, барацьба супраць сацыяльнай няроўнасці[7]. Сярод сацыяльна-бытавых казак асабліва трэба вылучыць пласт антыпанскіх і антыцаркоўных казак. Адмоўным персанажам баларускіх антыпрыгонніцкіх казак амаль заўсёды з'яўляецца пан-чужаземец[2]. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з'яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць[2]. Уласна бытавыя казкi малююць селянiна ў яго паўсядзённым жыццi, услаўляюць працавiтасць, глыбокi розум, дасцiпнасць i сцiпласць простата чалавека, асуджаюць гультайства, прагнасць, зайздрасць i iншыя заганы. Многiя бытавыя казкi — гумарыстычныя, жартоўныя творы[1]. Сацыяльна-бытавыя казкі ахопваюць шырокае кола сацыяльных праблем: цяжкае жыццё прыгоннага сялянства, антаганістычныя супярэчнасці ў класавым грамадстве, высмейваюцца эксплуатацыя працоўных, выкрываецца рэакцыйная сутнасць царквы, крытыкуюцца людскія заганы і недахопы[7].

Па асаблiвасцях адлюстравання рэчаiснасцi, па характеру мастацкай выдумкi да сацыяльна-бытавых казак наблiжаюцца авантурна-навелiстычныя[1].

Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары, напрыклад, непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Такія творы адлюстроўваюць этычныя і маральныя погляды народа[2]. Бытавыя казкі сцвярджалі ідэал народнага героя — смелага, мудрага, дасціпнага і рашучага[7].

Персанажы[правіць | правіць зыходнік]

Мікула Селянінавіч
  • Асілкі: Вярнiдуб, Вярнігар, Гарыня, Мікула Селянінавіч, Медзвядзюк[12], Кацігарошак
  • Адмоўныя героі: Паганы цмок, Паны
  • Знаходлівыя героі: Жыхарка і Несцерка

Публікацыі і вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Збіранне, публікацыя і вывучэнне беларускіх казак, песень і іншых жанраў фальклору ставіцца да канца XVIII стагоддзя. У першай палове XIX стагоддзя выходзіць з друку шэраг каштоўных зборнікаў беларускага фальклору. Шырокае збіранне, публікацыя і даследаванне беларускага фальклору пачынаецца ў другой палове XIX стагоддзя. У 1868 М. Дзмітрыеў ў г. Гродна выдае каштоўны зборнік «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю». Праз год ім выдаецца ў Вільні «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю»[11].

Шмат зрабіў у галіне збору і публікацыі беларускага фальклору І. І. Насовіч. З 1886 года сталі выходзіць зборнікі беларускага фальклору Е. Р. Раманава пад агульнай назвай «Беларускі зборнік» (9 выпускаў), куды ўвайшлі 1200 народных песень і 321 казка, сотні прыказак, загадак, замоў. Гэта першы збіральнік, які сам асабіста запісваў беларускі фальклор[11].

Другім буйным збіральнікам беларускага фальклору, у тым ліку і казак, быў П. В. Шэйн, які выдаў зборнік ў чатырох кнігах пад агульнай назвай «Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю»[11].

Збіраннем і вывучэннем беларускіх казак займаліся Е. Раманаў, А. М. Пыпін(руск.) бел., А. М. Весялоўскі(руск.) бел., А. М. Лабада(укр.) бел., У. Ф. Мілер[11], М. Федароўскі, А. К. Сержпутоўскі, П. А. Бяссонаў, П. В. Шэйн, М. Я. Нікіфароўскі, З. Радчанка, У. Вярыга, А. Шлюбскі і іншыя.

Толькі ў дарэвалюцыйны час выдадзена каля ста зборнікаў беларускага фальклору, але гэта нязначная частка таго, што існавала ў народзе.

Вядомыя казачнікі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод народных майстроў-казачнікаў дакастрычніцкай Беларусі вылучаліся Рэдкі і Аземша, ад якіх запісваў матэрыял у прыватнасці А. Сержпутоўскі. Рэдкі любіў расказваць як цудадзейныя, так і рэалістычныя казкі, а Аземша ў асноўным рэалістычныя казкі, народныя анекдоты, у прыватнасці накіраваныя супраць духавенства («Новы чорт», «Мужык, пан і ксёндз», «Завідны поп»)[13].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы казказнавец С. В. Саўчанка казаў:

" …мы можам смела сцвярджаць, што па жывасці і хараству апавядання беларускія казкі не маюць сабе роўных "

Беларускія казкі патрапілі ў знаныя зборнікі рускіх казак А. М. Афанасьева(руск.) бел., у «Bajarz polski» А. Глінскага і атрымалі ў фалькларыстаў высокую ацэнку. Яны папулярныя не толькі ў суседзяў, напрыклад, з 1966 па 1980 г. у Германіі зборнік выбраных беларускіх казак на нямецкай мове «Belorussische Volksmarchen» перавыдаваўся дзесяць разоў[14] Са 122 казак, якія ўвайшлі ў зборнік, 36 з'яўляюцца перакладам упершыню апублікаваных беларускіх казак, запісаных вядомым спецыялістам па казках Львом Барагам. Ён таксама з'яўляецца аўтарам падрабязнага навуковага каментарыя да казачных тэкстаў і пасляслоўя да гэтага збору[15][16].

Праект «Беларускія народныя казкі для дзетак»[правіць | правіць зыходнік]

17 лістапада 2010 года ў галерэі Нацыянальнай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі «Народныя казкі для дзетак».

Знойдзеныя ў розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь Алегам Хаменкам старадаўнія беларускія казкі былі бязвыплатна перададзены ЮНІСЕФ[17].

Пералік казак[правіць | правіць зыходнік]

Назва Імя збіральніка Дзе была запісана Заўвага
Удовін сын Апрацоўка А. Якімовіча
Дочкі Эма Дмухоўская в. Сеняжыцы, Навагрудскі павет
Як Сцёпка з панам гаварыў
Пчала і шэршань Апрацоўка Я. Коласа
Мужык Эма Дмухоўская в. Юравічы, Рэчыцкі павет
Чалавек, мядзведзь, лось і воўк Эма Дмухоўская в. Ужынец, Рэчыцкі павет
Кароль і каралева Эма Дмухоўская Рэчыцкі павет, вёска невядомая
Як Іванка ведзьму ашукаў Эма Дмухоўская з-пад Турава, Мазырскі павет
Як курачка пеўніка ратавала Апрацоўка А. Якімовіча
Знайда Дуброўскі М. Федароўскі гл. Яваркі
Шэршань у сватох М. Федароўскі
Верабей і мыш Апрацоўка А. Якімовіча
Як дурань выйшаў у людзі Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Беднасць не загана Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Жаночае шчасце Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Сквапны гаспадар Эма Дмухоўская
Чараўнік Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Чалавек, лісіца і мядзведзь Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Бяда Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Чалавек і мядзведзь Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Шчасце і доля Эма Дмухоўская Рэчыцкі павет, вёска невядомая
Пра багацце і беднасць Эма Дмухоўская в. Сеняжыцы, Навагрудскі павет
Скупасць не радасць Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Былінка і верабей Эма Дмухоўская Мозырскі павет
Ваўкалак Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Чалавек з розумам Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Дурань выйшаў у людзі Эма Дмухоўская в. Камаровічы, Мозырскі павет
Як кот звяроў напалохаў Апрацоўка А. Якімовіча
Сабака і воўк Апрацоўка А. Якімовіча
Тром-сын безыменны Апрацоўка А. Якімовіча
Алёнка Апрацоўка А. Якімовіча
Каток - залаты лабок Апрацоўка А. Якімовіча
Залаты птах
З рога ўсяго многа Апрацоўка А. Якімовіча
Ох і залатая табакерка Апрацоўка А. Якімовіча, гл. Ох, беларуская міфалогія
Гарошак Апрацоўка Я. Коласа
Залатая яблынька
Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі Апрацоўка А. Якімовіча
Сынок-з-кулачок Апрацоўка А. Якімовіча
Разумная дачка Апрацоўка А. Якімовіча
Пан і казачнік Апрацоўка А. Якімовіча
Чаму ваўкі звана баяцца
Як ксяндзы вылечыліся А. Сержпутоўскі Апрацоўка А. Якімовіча
Не тое, не тое А. Сержпутоўскі Слуцкі павет
Дзявочы набор А. Сержпутоўскі Слуцкі павет Казачнік — Даніла Кулеша
Завідны поп А. Сержпутоўскі Казачнік — Аземша
Новы чорт А. Сержпутоўскі Казачнік — Аземша
Мужык, пан і ксёндз А. Сержпутоўскі Казачнік — Аземша
Небо і пекло[18] А. Сержпутоўскі Палессе
Музыка і чэрці А. Сержпутоўскі Палессе
Жонка А. Сержпутоўскі Палессе
Хвароба над хваробамі А. Сержпутоўскі Палессе
Каваль багатыр А. Сержпутоўскі Палессе
Чалавечае воко А. Сержпутоўскі Палессе
Ілья і Петро А. Сержпутоўскі Палессе
Кузьма А. Сержпутоўскі Палессе
Бэч рыж А. Сержпутоўскі Палессе
Бусел А. Сержпутоўскі Палессе
Стралцы А. Сержпутоўскі Палессе
Маскаль і смерць А. Сержпутоўскі Палессе
Круці, не круці, а трээ ўмерці А. Сержпутоўскі Палессе
Нехай А. Сержпутоўскі Палессе
Завісны багатыр А. Сержпутоўскі Палессе
Пошасць і паморак А. Сержпутоўскі Палессе
Завідны поп А. Сержпутоўскі Палессе
За добрае злым заплата А. Сержпутоўскі Палессе
Брахня А. Сержпутоўскі Палессе
Вада не памагла А. Сержпутоўскі Палессе
Нашоў грошы А. Сержпутоўскі Палессе
Грошы цвітуць А. Сержпутоўскі Палессе
Заламка А. Сержпутоўскі Палессе
Што майтар, то злодзей А. Сержпутоўскі Палессе
Скорам А. Сержпутоўскі Палессе
Радзінкі й памінкі А. Сержпутоўскі Палессе
Ведзьмак А. Сержпутоўскі Палессе
Мужык і ландар А. Сержпутоўскі Палессе
Як школу будавалі А. Сержпутоўскі Палессе
Баязлівы А. Сержпутоўскі Палессе
Атрабляне А. Сержпутоўскі Палессе
Прошча А. Сержпутоўскі Палессе
Катаржнік і стараста А. Сержпутоўскі Палессе
Чорт і баба А. Сержпутоўскі Палессе
Хаўрус А. Сержпутоўскі Палессе
Ластаўкі А. Сержпутоўскі Палессе
Вельмі навучны А. Сержпутоўскі Палессе
Мудры Салімон А. Сержпутоўскі Палессе
Пісар А. Сержпутоўскі Палессе
Дзеды А. Сержпутоўскі Палессе
Асілак А. Сержпутоўскі Палессе
Шаптуха Апрацоўка А. Якімовіча
Два камені Апрацоўка А. Якімовіча
Стары бацька Апрацоўка А. Якімовіча
Як мужык царскага генерала правучыў
Не сіла, а смеласць Апрацоўка А. Якімовіча

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Антырэлігійныя казкі, частушкі, прыказкі / Склад. А. І. Залескі, К. П. Кабашнікаў. — Мінск : Выдавецтва АН БССР, 1957. — 270 с.
  • Беларускі казачны эпас / Склад. і ўступ. артыкул У. В. Анічэнка. — Мінск : Выдавецтва БДУ, 1976. — 206 с.
  • Беларускія народныя казкі : са зборнікаў Е. Р. Раманава / Складанне, падрыхтоўка тэкста, прадмова В. К. Бандарчыка. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. — 340 с. : іл.
  • Беларускія народныя казкі : Зборнік / Склад.: Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў ; Уступ. арт. К. П. Кабашнікава. — 2-е выд., дап. — Мінск : Навука і тэхніка, 1986. — 512 с.
  • Кабашнікаў, К. П. Казкі і легенды роднага краю / склад. К. П. Кабашнікаў. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960. — 262 с.
  • Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі / склад., аўтар прадмовы К. П. Кабашнікаў; рэдактар В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1971. — 495 с.
  • Казкі ў сучасных запісах / Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 661 с.
  • Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 3 : Сказки / Е. Р. Романов. — Витебск : Типо-литография Г. А. Малкина, 1887. — 444 с.
  • Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 4 : Сказки космогоническия и культурныя / Е. Р. Романов. — Витебск : Типо-литография Г. А. Малкина, 1891. — 220 с.
  • Романов, Е. Р. Белорусский сборник. Вып. 6 : Сказки / Е. Р. Романов. — Могилев : Типография Губернского правления, 1901. — IV, 527, [2] с.
  • Сацыяльна-бытавыя казкі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; склад. тома, аўт. уступ. артыкула А. С. Фядосік; склад. і камент. Л. Р. Бараг; рэдкал.: В. К. Бандарчык [і інш.]; рэд. В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1976. — 520 с. : іл. — (Беларуская народная творчасць).
  • Сержпутоўскі, А. К. Казкі і апавяданні Беларускага Палесся : са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага / [склад., падрых. тэксту і паказальнік да казак А. С. Фядосіка; рэд. В. К. Бандарчык; прадмова В. К. Бандарчыка, А. С. Фядосіка]. — Мінск : Беларусь, 1965. — 324 с. : іл.
  • Сказки Неманского края. — Вильнюс : Гослитиздат, 1951. — 125 с.
  • Чарадзейныя казкі : У 2 ч. Ч. 1 / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнауства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч ; Рэдкал.: В. К. Бандарчык [i інш.] ; Уступ. арт. К. П. Кабашнікава. — 2-е выд., выпраул. і дапр. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 639 с. — (Беларуская народная творчасць). — ISBN 985-08-0545-5 (ч.1) : 2884. — ISBN 985-08-0551-x.
  • Чарадзейныя казкі : У 2 ч. Ч. 2 / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнауства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; Склад. К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч ; Рэдкал.: В. К. Бандарчык [i інш.] ; Уступ. арт. К. П. Кабашнікава. — 2-е выд., выпраул. і дапр. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 691 с. — (Беларуская народная творчасць). — ISBN 985-08-0552-8 (ч.2) : 3874. — ISBN 985-08-0551-x.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бараг, Л. Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак / Л. Р. Бараг. — Мінск : Навука і тэхніка, 1978. — 247 с.
  • Восточнославянский фольклор : Словарь научной и народной терминологии / Ред. колл. : К. П. Кабашников (отв. ред.) [и др.]. — справ. изд. — Минск : Навука і тэхніка, 1993. — 479 с.
  • Кабашнікаў, К. П. Беларуская казка ў казачным эпасе славян / К. П. Кабашнікаў. — Мінск : Навука і тэхніка, 1968. — 27 с.
  • Кабашнікаў, К. П. Сустрэчы з казкай : Кніга для настаўніка / К. П. Кабашнікаў, Г. А. Барташэвіч. — Мінск : Народная асвета, 1984. — 95 с.
  • Сравнительный указатель сюжетов : Восточнославянская сказка : указатель / сост. Л. Г. Бараг [и др.]. — Ленинград : Наука. Ленингр. отделение, 1979. — 438 с.
  • «Народныя казкі-байкі, апавяданні і мудраслоўі» пад рэдакцыяй Н. С. Гілевіча
  • Бараг Л. Р. Беларуская казка. Пытанні вывучэння яе нацыянальнай самабытнасці параўнальна з іншымі усходнеславянскімі казкамі — Мінск: Вышэйшая школа, 1969. — 256 с.
  • Кабашнiкаў К. П. Паказальнiк сюжэтаў беларускiх казак. — У кн.: Чарадзейныя казкi. Частка II. Мiнск, 1978, с. 603—686.
  • Бараг Л. Г. Беларуская казка. Пытаннi вывучэння яе нацыянальнай самабытнастi параўнальна з iншымi ўсходнеславянскiмi казкамi. Мiнск, 1969, с. 159—179.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Казкі
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Гісторыя беларускіх казак
  3. 3,0 3,1 Н. Будур. Сказочная энциклопедия, Олма-пресс, 2005
  4. Уладзімер Сіўчыкаў — пра кнігі беларускіх народных казак
  5. Новиков Н.В. Образы восточнославянской волшебной сказки. Л., 1974, с. 23.
  6. Культура (руск.) 
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  8. Жанравы склад беларускай народнай прозы
  9. Гл. працы Мікалая Нікольскага «Міталёгія і абрадовасць валачобных песен», Мінск, 1931;«Жывёлы ў звычаях, абрадах і веравонях беларускаго селянства», Мінск, 1933; «Происхождение и история белорусской свадебной обрядовости», Минск. 1956
  10. С. Шамякіна Міфалагічны кампанент у структуры вобраза-персанажа беларускіх чарадзейных казак.
  11. 11,0 11,1 11,2 11,3 11,4 Белорусские народные сказки / Составители С. И. Василенок, К. П. Кабашников, С. И. Прокофьев — М.: Государственное издательство художественной литературы, 1958.
  12. ІВАШКА МЯДЗВЕДЖАЕ ВУШКА, Іван Мядзведжы сын, Медзвядзюк
  13. Чтение и анализ сказок (на беларускай мове)
  14. Арсень Ліс. Каляндарна-абрадавыя творы
  15. 13. Belorussische Volksmarchen /Hrsg/ von L/ Barag/ Ubers/ d/ Marchentexte aus d/ Beloruss: Hans-Joachim Grimm / 1-10 Aufl/ Akademie Verlag. Berlin. 1966. 647 p.
  16. 14. Бараг Л. Р. Беларуская казка. Пытанні вывучэння яе нацыянальнай самабытнасці параўнальна з іншымі усходнеславянскімі казкамі
  17. Белорусские сказки для детей и родителей
  18. Напісанне некаторых назваў узята з першакрыніцы і адпавядае дыялектным асаблівасцям тых ці іншых рэгіёнаў

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах
Commons