Беларускі аўтамабільны завод

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
ВА «БЕЛАЗ»
ААТ «Беларускі аўтамабільны завод»
Тып

ААТ

Дзейнасць

вытворчасць кар'ерных самазвалаў і цяжкага транспартнага абсталявання

Год заснавання

1948

Размяшчэнне

Сцяг Беларусі г. Жодзіна, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Ключавыя фігуры

генеральны дырэктар Пётр Аляксандравіч Пархомчык

Галіна

аўтамабільная прамысловасць

Прадукцыя

кар'ерныя самаскіды, цягачы, пагрузчыкі

Сайт

http://www.belaz.by

ВА «Беларускі аўтамабільны завод» — адзін з найбуйнейшых сусветных вытворцаў кар'ерных самазвалаў вялікай і асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай галін прамысловасці.

Вялікагрузны самазвал БелАЗ

Гісторыя прадпрыемства[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе (згодна з Законам аб пяцігадовым плане аднаўлення народнай гаспадаркі БССР на 1946—1950 гг.) у раёне чыгуначнай станцыі Жодзіна пачалося будаванне машынабудаўнічага завода па выпуску тарфянога абсталявання. У траўні 1950 года была выпушчана першая прадукцыя завода: кантэйнеры для перавозкі торфу, варашылкі для яго сушкі і інш.

У лістападзе 1951 года завод тарфянога машынабудавання быў перайменаваны ў завод меліярацыйных і дарожных машын «Дормаш», які выпускаў снегаачышчальнікі, кустарэзы і іншую тэхніку.

17 красавіка 1958 года прадпрыемства атрымала імя «Беларускі аўтамабільны завод». А 7 лістапада з канвеера БелАЗа сышоў першы самазвал — 25-тонавы МАЗ-525, вытворчасць якога была перададзена на БелАЗ з Мінскага аўтазавода.

У 1960 годзе перад канструктарскім бюро БелАЗа паўстае заданне стварэння новага самазвала, максімальна прыстасаванага для працы ў кар'ерах. За год быў створаны прынцыпова новы аўтамабіль-самазвал грузападымальнасцю 27 тон, доследны ўзор якога быў выпушчаны ў верасні 1961 года.

У 1965 годзе прадпрыемства пачынае серыйны выпуск 27-тонавага самазвала БелАЗ-540.

З 1967 года выпускаецца 40-тонавы самазвал БелАЗ-548А.

У 1968 годзе створаны БелАЗ-549 — самазвал класа грузападымальнасці 75—80 т.

У 1977 годзе былі выпушчаны доследныя ўзоры самазвала БелАЗ-7519 — базавага самазвала класа грузападымальнасці 110—120 тон.

У 1983 г. БелАЗ прыступіў да серыйнай вытворчасці БелАЗ-75211 — самазвала класа грузападымальнасці 170—220 тон.

Пасля распаду СССР БелАЗ не спыніў выпуск ніводнай з мадэляў кар'ерных самазвалаў, якія ахапляюць дыяпазон грузападымальнасцяў ад 30 да 220 т. Наадварот, пачаўся выпуск іншага цяжкага транспартнага абсталявання, такога як пагрузчыкі, бульдозеры, цягачы, тэхніка для падземных прац, машыны для металургічных прадпрыемстваў і г.д.

у 1994 г. мадэльны шэраг самаскідаў папоўніла машына новага пакалення — 55-тонавы самазвал БелАЗ-7555. Новыя самаскіды выпускаліся ў некалькіх мадыфікацыях, што адрозніваюцца рухавікамі, шынамі розных канструкцый і г.д.

У 1996 годзе прадпрыемства прыступіла да выпуску яшчэ адной перспектыўнай мадэлі — самазвал БелАЗ-75131 грузападымальнасцю 130 тон.

БелАЗ-75570

У верасні 2005 года на БелАЗе быў выпушчаны доследны ўзор кар'ернага самазвала БелАЗ-75600 грузападымальнасцю 320 тон.

За апошні час на Белазе былі распрацаваны і выраблены спробавыя партыі:

  • 90-тонавых самазвалаў БелАЗ-75570
  • 45-тонавых самазвалаў БелАЗ-75450
  • 320-тонавых самазвалаў БелАЗ-75600.

На базе асноўных вузлоў БелАЗ-75600 распрацаваны кар'ерны самазвал БелАЗ-75601 грузападымальнасцю 360 тон.

Сярод новых распрацовак Белаза — 160-тонавы самазвал БелАЗ-75170. Выраблены доследныя ўзоры 50-тонавага падземнага самаскіда БелАЗ-75810 і 9-тонавай падземнай пагрузна-даставачнай машыны МаАЗ-4055, самазвала павышанай праходнасці МаАЗ-75054 грузападымальнасцю 25 тон, кар'ернага самазвала БелАЗ-75310 грузападымальнасцю 240 тон.

Усяго ж за ўсю гісторыю прадпрыемства Беларускім аўтазаводам распрацавана больш 600 мадыфікацый кар'ерных самаскідаў грузападымальнасцю ад 27 да 360 тон, выпушчана больш 130 тысяч адзінак кар'ерных самаскідаў, якія за ўсю гісторыю прадпрыемства былі адпраўлены ў больш за 70 краін свету.

У 2013 годзе быў выпушчаны самазвал БелАЗ-75710 грузападымальнасцю 450 тон.

Структура прадпрыемства[правіць | правіць зыходнік]

ААТ «БелАЗ» з'яўляецца кіравальнай кампаніяй холдынга «БелАЗ-Холдынг». Акрамя яе у склад холдынгу ўваходзяць наступныя прадпрыемствы:

  • ААТ «Кузлітмаш»
  • ААТ «Старадарожскі механічны завод»
  • СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»
  • ААТ «БелАЗ-Сэрвіс»
  • ААТ «Слуцкі завод пад'ёмна-транспартнага абсталявання»
франтальны пагрузчык БелАЗ-7822

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Аэрадромны цягач БелАЗ-74212

Сярод тэхнікі, што вырабляецца на заводзе:

  • кар'ерныя самазвалы (БелАЗ-75570 і інш.) грузапад'ёмнасцю ад 30 да 360 тон
  • тэхніка для забеспячэння вытворчага цыклу ў кар'ерах
  • машыны для падземных работ
  • бульдозеры
  • пагрузчыкі
  • аэрадромныя цягачы

Газета «Новости БелАЗа»[правіць | правіць зыходнік]

«Новости БелАЗа» — масава-палітычная газета. Першы нумар выйшаў 15 красавіка 1959 года. Першапачатковая назва «Белорусский автозаводец». У 2005 годзе газета перайменавана ў «Новости БелАЗа». Выходзіць адзін раз на тыдзень на 10 паласах. Распаўсюджваецца толькі па падпісцы. Тыраж газеты ў першым паўгоддзі 2013 года — 5 475 экзэмпляраў.

У 2011 годзе газета стала лаўрэатам прэміі Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера», а ў 2012 годзе — пераможцам VIII Нацыянальнага конкурсу і ўладальнікам «Залатой Ліцеры».

Галоўны рэдактар выдання з 2 лютага 2010 па 29 чэрвеня 2012 года — Надзея Макарэвіч, з 30 чэрвеня 2012 года — Сяргей Конан.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]