Беларускі запражны конь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Belarusian Harness Horse.jpg
Беларускі запражны конь у левым слупку

Беларускі запражны конь — парода коней, выведзеная ў канцы XIX ст. у заходніх абласцях Расійскай імперыі скрыжаваннем дробных коней паўночнага ляснога тыпу з буйнейшымі жарабцамі запражных і цяжкавозных парод. Жывёлы сярэдняга росту, вынослівыя, непатрабавальныя, працаздольныя.

Масці: гнядая, бурая, рудая, вараная, буланая. Сярэднія прамеры племянных жарабцоў (у см): вышыня 156, касая даўжыня тулава 158, абхоп грудзей 193; кабыл адпаведна 152, 156 і 192. Жывая маса жарабцоў 600—700 кг, кабыл 500—600 кг. Коні выкарыстоўваюцца на транспартных і палявых сельскагаспадарчых працах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Г. Хитенков. Белорусская упряжная лошадь // Большая Советская Энциклопедия.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons