Беларускі корпус самааховы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі корпус самааховы (БСА, БКС, Беларуская самаахова) — ваенізаванае фарміраванне на тэрыторыі Генеральнай акругі "Беларусь".

Беларускі корпус самааховы пачаў стварацца летам 1942 Беларускай народнай самапомаччу (БНС).

Пасля нарады прадстаўнікоў нямецкіх акупацыйных улад 1.7.1942 быў выдадзены загад генеральнага камісара Беларусі аб стварэнні ў поўнай згодзе з БНС "самааховы беларускага насельніцтва" як дапаможнай арганізацыі для нямецкай паліцыі. Перад Беларускай самааховай ставілася задача "дапамагаць нямецкай і мясцовай паліцыі ў барацьбе супраць бальшавікоў і сабатажнікаў, забяспечваць спакой на Беларусі". Зброя і амуніцыя для БКС павінны былі пастаўляцца нямецкай паліцыяй.

Галоўным камісарам Беларускай самааховы стаў Іван Ермачэнка, які таксама ўзначальваў і БНС. Пры галоўным каменданце быў утвораны штаб БСА.

Стварэнне БСА суправаджалася шырокай прапагандысцкай кампаніяй. Падкрэслівалася, што БСА знішчыць партызаншчыну і стане зародкам беларускага войска на будучыню.

З пачатку жніўня 1942 ў Менску адкрыліся 3-тыднёвыя афіцэрскія курсы (кіраўнік Ф. Кушаль), на якіх прайшлі падрыхтоўку каля 260 чал. Усяго было створана 20 батальёнаў і некалькі мяшаных адзінак БСА, якія, аднак, не выканалі ўскладзеных на іх задач. Адна з галоўных прычын гэтага была ў тым, што для БСА не ўдалося атрымаць неабходную колькасць зброі.

Бяззбройныя самаахоўцы і іх сем'і сталі аб'ектам тэрору з боку партызан, як толькі стала вядома пра стварэнне самааховы. З іншага боку, меліся выпадкі, калі нават буйныя патрулі самааховы, узброеныя вінтоўкамі і аўтаматычнай зброяй, пры сутыкненні з партызанамі замест аказання супраціўлення пераходзілі на іх бок.[крыніца?]

З восені 1942 адносіны гітлераўцаў да Беларускай самааховы пачалі мяняцца. Ермачэнка быў пазбаўлены тытула генеральнага каменданта, а штаб БСА забаронены. Вясной 1943 Беларуская самаахова была распушчана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]