Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Абрэвіятура БелНДІДАС
Краіна
Адрас вул. Крапоткіна, 55, 220002, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Мэта Развіццё крыніцазнаўства
Тып арганізацыі Даследніцкая
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Кіраўнікі
Кіраўнік Андрэй Рыбакоў
Заснаванне
Дата заснавання 11 снежня 1991 (32 гады таму)
Колішняя назва Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства і рэтраінфармацыі (да студзеня 1994 г.), Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы (да студзеня 1996 г.)
Колькасць супрацоўнікаў 45
Матчыная арганізацыя Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Даччыныя арганізацыі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
Папярэднік Інстытут гісторыка-палітычных даследаванняў Камуністычнай партыі Беларусі
belniidad.by

Белару́скі навукова-дасле́дчы інстыту́т дакументазна́ўства і архі́ўнай спра́вы (БелНДІДАС), Камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь — першая ў Рэспубліцы Беларусь навукова-даследчая ўстанова, якая ажыццяўляе навуковыя распрацоўкі ў галіне дакументазнаўства і архівазнаўства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны 11 снежня 1991 года ў Мінску на базе Інстытута гістарычна-палітычных даследванняў. У 1994 годзе ў сувязі з пашырэннем навукова-даследчай дзейнасці інстытут быў перайменаваны ў «Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы», у 1996 атрымаў сучасную назву. З 20 чэрвеня 2000 года афіцыйнае найменне «БелНДІДАС». Са снежня 1999 у інстытуце працуе аспірантура паводле двух спецыяльнасцей: «Дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства» і «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання»[1]. Распрацоўвае пытанні дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства, вядзення дакументацыі ў органах кіравання, выяўляе шляхі скарачэння і аптымізацыі патокаў дзелавых папер; публікуе дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду, даследуе на іх аснове гісторыю Беларусі. Аддзелы: дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі, аўтаматызацыі архіўных тэхналогій, рэдакцыйна-выдавецкі. Інстытут правёў міжнародныя навуковыя канферэнцыі: «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы» (1993, Мінск), «Армія Краёва на тэрыторыі Заходняй Беларусі (чэрвень 1941 — ліпень 1944 гг.)» (1994, Гродна), «М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х угодкаў вучонага)» (1996, Мінск).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

БелНДІДАС у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца рэспубліканскаму органу кіравання архіўнай галіной — Дэпартаменту па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Дырэктарам інстытута з’яўляецца Андрэй Рыбакоў, яго намеснік — Сяргей Жумар. Інстытут уключае ў сябе наступныя аддзелы:

  • Аддзел дакументазнаўства;
  • Аддзел архівазнаўства;
  • Аддзел археаграфіі;
  • Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел;
  • Навуковая бібліятэка;
  • Адміністрацыйна-гаспадарчы аддзел[2].

Кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Кірункі дзейнасці БелНДІДАС наступныя:

  • развіццё тэорыі дакументазнаўства, архівазнаўства, археаграфіі і крыніцазнаўства;
  • комплексны аналіз дакументацыі ў органах кіравання і іншых арганізацыях;
  • вызначэнне шляхоў скарачэння патокаў справавых папер, уключаючы стварэнне сістэмы ўніфікацыі дакументаў;
  • распрацоўка навуковых прынцыпаў публікацыі дакументаў і матэрыялаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;
  • даследаванне праблем гісторыі Беларусі, яе дзяржаўнасці і культуры;
  • аналіз эканомікі архіўнай справы;
  • арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці Археаграфічнай камісіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
  • выданне «Беларускага археаграфічнага штогодніка»;
  • арганізацыйнае і навуковае забеспячэнне падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі паводле спецыяльнасцей «Дакументалістыка, дакументазнаўства, архівазнаўства» і «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання» праз аспірантуру[3].

Выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выдаў кнігі «І верш і эпас тэлеграфным радком…» А. М. Міхальчанкі, «Рассакрэчаныя архівы» (абедзве 1993), «Расстраляныя, замучаныя, павешаныя: Аб фашысцкім генацыдзе ў Брэсце» У. П. Самовіча, «Агнём і мячом: Хроніка польскага нацыяналістычнага падполля ў Беларусі (1939—1953)» В. І. Ермаловіча і С. У. Жумара (абедзве 1994), «Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944)», «Бібліяграфія акупацыйных перыядычных выданняў, якія выхозілі на тэрыторыі Беларусі ў 1941—1944» С. У. Жумара, «У фонд Перамогі: патрыятычны рух працоўных Беларусі ў гады ВАВ (1941—1945 гг.)» А. Ф. Макарэвіча, «Рабочы рух у Беларусі (чэрвень 1907 — люты 1917)» Э. М. Савіцкага, «Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі» І. М. Ігнаценкі, «Дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы і музеях сістэмы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь: Даведнік» (усе 1995), «Архіўная справа на Беларусі ў дакументах і матэраялах (1921—1995)», «Альбом формаў арганізацыйна-распарадчых дакументаў» (абедзве 1996).

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]