Беларускі саюз мастакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларускі саюз мастакоў
Тып арганізацыі:

грамадскае аб'яднанне

Кіраўнікі
Старшыня

Рыгор Сітніца

Першы намеснік

Аляксандр Дранец

Заснаванне

12 снежня 1938

www.belartunion.by

Мінск, вул. Якуба Коласа, д. 29а

Беларускі саюз мастакоў — грамадскае аб'яднанне мастакоў Беларусі, створанае ў 1938 годзе. Пры заснаванні ў яго складзе адсутнічалі этнічныя беларусы і налічвалася толькі 8 членаў[1]. БСМ ладзіць выстаўкі твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выстаўкі мастакоў-пачаткоўцаў[2]. У распараджэнні аб'яднання знаходзіцца 300 майстэрняў[3]. З 28 лістапада 2007 года пасаду старшыні БСМ займаў Уладзімір Савіч[4]. З 28 снежня 2013 года пасаду старшыні БСМ займае Рыгор Сітніца[5].

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

  • стварэнне ўмоў для плённай творчасці мастакоў;
  • спрыянне працы мастацтвазнаўцаў;
  • паляпшэнне побытава-жыллёвых умоў членаў саюза;
  • ахова аўтарскіх правоў членаў саюза;
  • супрацоўніцтва з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі і грамадскімі аб'яднаннямі для распаўсюду твораў членаў сярод насельніцтва краіны;
  • захаванне маёмасці саюза.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

  • З'езд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасці дзвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасці і Статут саюза, справаздачы Рады і Рэвізійнай камісіі і пастановы аб ператварэнні або самароспуску саюза. Абірае старшыню і вызначае склад Рады і Рэвізійнай камісіі.
  • Рада. Збіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза і памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананнем пастаноў З'езду і ўхваляе прыём і выключэнне членаў і расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных устаноў.
  • Прэзідыум. Збіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні, яго першага намесніка, намесніка па выставах і кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў саюза. Ухваляе пастановы дзвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе і ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза і вызначае памер выдаткаў на творчасць членаў і ўмовы іх узнагароджання.
  • Сакратарыят. Складаецца са старшыні, яго першага намесніка і намесніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам і грамадскімі аб'яднаннямі. Рыхтуе парадак пасяджэнняў З'езду, Рады і Прэзідыуму.
  • Рэвізійная камісія. Збіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананнем статутаў і пастаноў саюза, як і за адказамі выбраных устаноў саюза на заявы і скаргі членаў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду і Прэзідыум і прапануе захады па выпраўленні выяўленых парушэнняў.

Прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Мінская вобласць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Брэст, Віцебск і Гродна), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» і «Скульптурны камбінат».

Секцыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]