Беларускі сцяг (1922)
«Беларускі сцяг» — штомесячны грамадска-палітычны і літаратурны часопіс, орган ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Выдаваўся ў красавіку — верасні 1922 у Каўнасе на беларускай мове. Рэдактар-выдавец К. Дуж-Душэўскі.
Галоўная мэта выдання, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай беларускай дзяржаўнасці, павышэнні грамадскай свядомасці, умацаванні волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў беларускага жыцця. Разглядаў палітычныя і грамадскія падзеі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызвольнага руху і будучыні беларускага народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі.
Некаторыя аўтары: А. Цвікевіч (псеўд. А. Галынец і крыптанімам А. Ц.), В. Ластоўскі, Я. Станкевіч, І. Трызна і інш.
Выйшла 4 нумары.
[правіць] Літаратура
- Зелянова Г. «Беларускі сцяг» // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мн., 1993. — С.453.
