Беларуснафта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуснафта
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1966 год
Размяшчэнне Гомель, вул. Рагачоўская, д. 9
Ключавыя постаці Аляксандр Ляхаў, Уладзімір Рошкіс
Галіна Здабыўная прамысловасць
Прадукцыя Нафта, паліва, прыродны газ
Матчына кампанія Белнафтахім
Даччыныя кампаніі «Беларуснафта-Сібір», «Сейсматэхніка»
Сайт www.beloil.by
Офіс у Гомелі

Беларуснафта — беларускае дзяржаўнае нафтагазаздабыўное прадпрыемства, заснаванае ў 1966 годзе. У 19972007 гадах штогод здабывала 1,8 млн тон нафты[1]. Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Венесуэле (Каракас; з 2006 г.[2]), Польшчы (Варшава) і Украіне (Чарнігаў; з 2010 г.[3]). У 2011 г. валодала 484 аўтазаправачнымі станцыямі (АЗС; больш як 60 % ад агульнай колькасці ў краіне[4]), праз якія на беларускім рынку збывалася звыш 75 % паліва[5]. З 7 чэрвеня 2001 г. пасаду кіраўніка займае Аляксандр Ляхаў[6].

Дачынныя прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя газаперапрацоўчага завода ў Рэчыцы, навукова-даследніцкага інстытута нафты, 6 абласных і 2 сталічныя дачынныя прадпрыемствы пастаўкі нафтапрадуктаў, мае наступны шэраг падпарадкаваных прадпрыемстваў: «Беларуснафта-Асобіна» (Камунар, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць), «Беларуснафта-Сібір» (горад Губкінскі, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Уральская федэральная акруга, Расія; з 2007 г.[7]), «Ліданафтапрадукт» (Гродзенская вобласць), «Пухавічынафтапрадукт» (Мар’іна Горка, Мінская вобласць), «Сейсматэхніка»[8].

У 2013 годзе «Беларуснафта» набыла НК «Янгпур» за $ 112 млн. «Янгпур» мае 6 радовішчаў (на 5 вядзецца распрацоўка) у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі. Рэалізацыя нафты вядзецца праз сістэму «Транснафты». Аб’емы здабычы нафты ў кампаніі невялікія. Напрыклад, летась «Янгпур» здабыў 206 тыс. т, а ў 2018 годзе — 193 тыс. т.[9]

Айчынная здабыча[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2016 года ўпершыню ў гісторыі нафтавай прамысловасці Беларусі на Рэчыцкім радовішчы пачалася прамысловая здабыча нафты са сланцавых парод. Дзякуючы новым тэхналогіям цяпер праз новую свідравіну здабываюць 20 тон нафты ў суткі. А агульная колькасць можа скласці да 700 тысяч тон, што адпавядае 3 % таго аб’ёму нафты, які Беларусь штогод імпартуе з Расіі[10].

Замежная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Венесуэла[правіць | правіць зыходнік]

15 лютага 2007 года пачалося бурэнне першай свідравіны на падставе вывучэння нафтазапасаў геолагамі прадпрыемства ў вадазборы ракі Арынока[11] (316 млрд барэляў, большасць у блоку Хунін-1 з 4 блокаў[12]). 28 сакавіка пацвердзілася наяўнасць нафты ў блоку Хунін-1. Адбылося падпісанне Статуту сумеснага з урадавай Венесуэльскай нафтавай карпарацыяй (ВНК) сейсмаразведачнага прадпрыемства «Сісміка Белавенесаляна»[13] (горад Матурын, штат Манагас). Доля беларускага боку склала 40 %[14]. У чэрвені пачалася зборка 5[15] вібрацыйных крыніц[16] СВ-30/120М. На 14 лістапада прабурылі 2 свідравіны[17]. Пры канцы месяца «Сісміка БелаВенесаляна» прайшло рэгістрацыю. 9 снежня адбылося заснаванне сумеснага з ВНК нафтаздабыўнога прадпрыемства «Петралера БелаВенесаляна» (радовішча Гуара, штат Ансаатэгі)[18], у якім доля беларускага боку склала 40 %[19]. СП атрымала радовішчы Гуара Эстэ і Лагамедыя. Да канца года прабурылі 3 свідравіны[20].

У студзені 2008 г. пачалася нафтаздабыча[21]. На 1 красавіка г. на 2 СП працавала звыш 50 беларускіх супрацоўнікаў. Дагэтуль скончылася вывучэнне трох дадатковых радовішчаў[22] на пляцоўцы Баяка ў поясе Арынока, у цэнтральнай частцы Венесуэлы[23]. 27 чэрвеня штодзённая нафтаздабыча дасягнула 5 тыс. барэляў[24]. За 2008 год нафтаздабыча перавысіла 680 тыс. тон[25].

За 1-е паўгоддзе 2009 г. здабыча склала 240 тыс. т. 2 ліпеня 2009 г. СП «Петралера БелаВенесаляна» перадалі тры новыя нафтарадовішчы. Тады ж адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з кампаніяй «Інтэвеп»[26] (Венесуэльскі інстытут нафтавых тэхналогій; горад Лос Тэкес, штат Міранда). 4 жніўня «Беларуснафта» прыпыніла распрацоўку Хунін-1[27]. На 8 верасня «Петралера БелаВенесаляна» здабыла першы млн. т. нафты[28].

На 12 сакавіка 2010 г. «Петралера БелаВенесаляна» здабыла 1,5 млн т. нафты і больш як 450 млн кубічных метраў спадарожнага газу. У валоданні СП знаходзілся 175 дзейных свідравінаў, у тым ліку 4 фантанныя[29]. 16 сакавіка штодзённая нафтаздабыча дасягнула 14 тыс. барэляў[30]. 17 сакавіка СП атрымала ў распрацоўку 6 газарадовішчаў ва Усходне-Венесуэльскім басейне[31]. На 22 сакавіка чысты прыбытак «Беларуснафты» за 3 гады працы ў Венесуэле склаў 105 млн $[32]. У 1-ым паўгоддзі «Беларуснафта» паставіла 240 тыс. т. венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласць)[33]. 20 верасня «Сісміка БелаВенесаляна» скончыла абследаванне радовішча Мантэкаль і прыступіла да трохмернай сейсмаразведкі Петраседэнья[34]. 16 кастрычніка адбылося падпісанне Статуту сумеснага з ВНК прадпрыемства «Сервісіа БелаВенесаляна» для бурэння і рамонту свідравінаў [35]. За 2010 г. СП здабыла 750 тыс. т. нафты і 515 млн куб. м. спадарожнага газу[36]. За 2008—2010 гг. здабыча перавысіла 2 млн т. нафты. У 2010 г. 2 беларускія брыгады выканалі 44 падземныя і капітальныя рамонты свідравін, што забяспечыла дадатковую здабычу 21,6 тыс. т. нафты.

22 сакавіка 2011 г. «Петралера БелаВенесаляна» атрымала 2 дадатковыя нафтарадовішчы Сентра блок 8 і Лагунілас блок 12 на захадзе Венесуэлы ля возера Маракайба[37]. На 5 кастрычніка адрамантавалі 70 свідравінаў. 10 кастрычніка «Сісміка БелаВенесаляна» скончыла сейсмаразведку плошчы Петраседэнья і прыступіла да Петрамакарэа[38].

Іран[правіць | правіць зыходнік]

5 мая 2007 г. улады Ірана ўхвалілі разлік прадпрыемствам распрацоўкі нафтарадовішча Джафейр у сумежнай з Іракам паўднёва-заходняй вобласці Хузестан[39]. Радовішча знаходзілася за 30 кіламетраў на ўсход ад іншага радовішча Азадэган і за 70 км на паўднёвы захад ад горада Ахваз. Яно складала 22 км у даўжыню і 10 км у шырыню. Запасы ацэньваліся ў 2,1 млрд. барэляў[40] (300 млн. тон). 5 верасня ў Іране адбылося падпісанне з Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (НІНК) дагаворы на распрацоўку радовішча, што прадугледжвала бурэнне разведаных нафтаносных слаёў і геолагаразведку новых[41]. У кастрычніку бакі стварылі сумеснае прадпрыемства (СП) «Белпарс Петролеюм»[42], што працавала паводле дагаворы выкупу. Тады ж падпісалі трохбаковую дагавор аб распрацоўцы радовішча з удзелам «Петраіран Дэвелапмент»[43]. 9 снежня 2008 г. бакі дамовіліся аб перадачы ў распрацоўку СП новага пласта Фахліян у радовішчы Азадэган. Тады ж у Гомелі адбылося падпісанне пагаднення з прыватным прадпрыемствам «Сепанта Інтэрнэшнл» аб суправаджэнні бурэння нафтасвідравін[44]. 4 мая 2009 г. дадалася дамова з «Петра Парс» на трохмерную сейсмаразведку 20 спецыялістамі на радовішчы Банд-э-Каркхех з ахопам 874 квадратных км[45]. На 25 жніўня 2010 г. на Джафейры прабурылі 4 свідравіны[46]. Прамысловая нафтаздабыча распачалася пасля кастрычніка[47] і дасягнула 2,8 тыс. барэляў у дзень[48].

29 сакавіка 2011 г. Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўвёў супраць «Беларуснафты» за нафтараспрацоўку ў Іране 4 забароны на:

  1. падтрымку экспарту ад Экспартна-імпартнага банка ЗША,
  2. атрыманне экспартнай ліцэнзіі ад ураду ЗША,
  3. атрыманне ад прыватнага амерыканскага банку пазыкі больш як на 10 млн. $ цягам года,
  4. падпісанне дамоў з урадам ЗША[49].

16 жніўня прадпрыемства спыніла здабычу ў краіне[50], а Дзярждэп ЗША вырашыў спыніць дзеянне санкцый[51].

5 лютага 2013 г. на прэс-канферэнцыі ў Мінску іранскі пасол у Беларусі Махамад Рэза Сабуры паведаміў, што рэалізацыя праекта па здабычы Беларуссю нафты на радовішчы Джафэйр поўнасцю спынена[52].

Эквадор[правіць | правіць зыходнік]

Намеснік генеральнага дырэктара па геалогіі Пётр Поўжык паведаміў, што прадпрыемства пачало здабычу нафты ў Эквадоры на радовішчы «Армадыльё» (блок 55). У ходзе рэалізацыі праекта выкананы геалагічныя даследаванні на аснове даных сейсмаразведкі, спраектаваны і пабудаваны інжынерныя камунікацыі. «На аснове даных, атрыманых у выніку апрацоўкі сейсмічнай здымкі 3D, спецыялісты „Беларуснафты“ рэкамендавалі да бурэння тры свідравіны»[53].

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

2 снежня 2021 года кампанія ўвайшла ў чорны спіс Еўрасаюза[54]. 20 снежня «Беларуснафту» ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[55]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[56][57]. У кастрычніку 2022 года да санкцый супраць Беларуснафты далучылася Украіна[58].

Зноскі

  1. Наталля Кароткая. Архіўная копія(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  2. Ганна Кот. Беларусь і Венесуэла прадоўжаць супрацоўніцтва ў арганізацыі здабычы нафты на блоку Хунін-1. Эканоміка. БелТА. Праверана 5 красавіка 2012.
  3. Ірына Аніскевіч. ТАА «Беларуснафта-Украіна» будзе створана на тэрыторыі Украіны. Эканоміка. БелТА. Праверана 5 красавіка 2012.
  4. Правапераемнікам філіяла ВА «Беларуснафта» ў Заходняй Сібіры стала ТАА «Беларуснафта-Сібір». Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 5 красавіка 2012.
  5. Ганна Кот. «Беларуснафта» абмежавала водпуск аўтамабільнага паліва за наяўны разлік на АЗС. Эканоміка. БелТА. Праверана 5 красавіка 2012.
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Хартыя’97. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  7. Валерый Сідорчык. Беларускі нафтавы сэрвіс у Расіі пачало прадстаўляць ТАА «Беларуснафта-Сібір». Эканоміка. БелТА. Праверана 5 красавіка 2012.
  8. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2006 г. №576 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  9. НК "Янгпур" будет поставлять нефть в Беларусь из ЯНАО – "Белнефтехим" (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (17 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.
  10. Беларусь пачала здабычу нафты са сланцавых пародаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2021. Праверана 15 жніўня 2017.
  11. Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта» адкрыла ў Венесуэле сваё прадстаўніцтва. Радыё «Беларусь». Праверана 10 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  12. Аліна Грышкевіч. У Венесуэле высока ацэньваюць узровень разведачных работ беларускіх нафтавікоў. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  13. Геолагі прадпрыемства «Беларуснафта» атрымалі першыя вынікі разведкі блоку «Хунін 1» у басейне ракі Арынока ў Венесуэле. Радыё «Беларусь». Праверана 10 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  14. «Беларуснафта» ўнясе 20 тысяч долараў у беларуска-венесуэльскае СП. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 10 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  15. Мілена Ануфрыёнак. Беларускія спецыялісты пачалі работу ў СП «Сейсмавенбел» у Венесуэле. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  16. Спецыялісты вытворчага аб'яднання «Беларуснафта» выехалі ў Венесуэлу для вывучэння магчымасцей здабычы нафты на прапанаваных гэтай краінай радовішчах. Радыё «Беларусь». Праверана 11 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  17. Мілена Ануфрыёнак. СП «Сейсмавенбел» пачало правядзенне тапаграфічных работ у басейне ракі Арынока ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  18. Вячаслаў Будкевіч. Архіўная копія(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  19. Лукашэнка адчыніў сумеснае прадпрыемства па здабычы нафты ў Венесуэле. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 11 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  20. Гомельскае ААТ «Сейсматэхніка» планіруе паставіць у Венесуэлу пяць вібракрыніц для сейсмаразведкі. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  21. Беларуска-венесуэльскае СП па нафтаздабычы ў 2011 годзе можа атрымаць у карыстанне радовішча газу. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  22. «Беларуснафта» накіруе на СП у Венесуэле спецыялістаў па сэрвіснаму абслугоўванню нафтавых свідравінаў. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  23. Андрэй Смірноў. Беларускія спецыялісты прымуць удзел у разведцы радовішчаў нафты ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  24. Аліна Грышкевіч. Беларусь і Венесуэла заключылі кантракты па будаўніцтву газавых сетак у горадзе Барынас. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  25. Першая свідравіна прабураная беларусамі ў Венесуэле. БелТА. Наша Ніва. Праверана 11 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  26. Мілена Ануфрыёнак. Беларуска-венесуэльскаму СП перададзены тры новыя нафтавыя актывы. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  27. Беларусь прыпыняе нафтавы праект у Венесуэле «Хунін-1». Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 11 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  28. Уга Чавес прыбыў у Беларусь. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  29. Валерый Сідорчык. «Беларуснафта» ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  30. Валерый Сідорчык. Да візіту прэзідэнта Беларусі ў Венесуэлу. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  31. Тамара Даўгалюк. Беларусь і Венесуэла створаць СП па нафтаваму сэрвісу. Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  32. Таццяна Паляжай. А.Лукашэнка запатрабаваў, каб усе беларуска-венесуэльскія праекты пачалі працаваць да 1 ліпеня 2011 года. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  33. Марына Носава. Аб'ём вытворчасці ў нафтаперапрацоўчай прамысловасці ўпаў на 32,8%. Эканоміка. БелаПАН. Праверана 11 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  34. Алена Германовіч. Архіўная копія(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  35. Таццяна Каравянкова. Архіўная копія(недаступная спасылка). Эканоміка. БелаПАН. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
  36. Беларусь павялічыць здабычу нафты ў Венесуэле. Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 11 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  37. Два нафтавыя радовішчы ў Венесуэле далучаны да СП «Петралера БелаВенесаляна». Эканоміка. БелТА. Праверана 11 красавіка 2012.
  38. Алена Германовіч. У 2012 годзе венесуэльска-беларускае СП планіруе здабыць 1,5 млн. тон нафты. Эканоміка. БелаПАН. Праверана 11 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  39. Сяргей Кузняцоў. Беларусь у пошуках нафты ў Іране і Азербайджане. У свеце. Звязда, № 89, 25954. Праверана 6 красавіка 2012.
  40. Аліна Грышкевіч. Іран зацікаўлены ў пашырэнні беларускай прысутнасці на іранскім нафтавым рынку. Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 6 красавіка 2012.
  41. Беларусь падпісала з Іранам кантракт на здабычу нафты на радовішчы Джафейр. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  42. Мілена Ануфрыёнак. «Беларуснафта» планіруе ў 2008 годзе пачаць здабычу нафты на іранскім радовішчы Джафейр. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  43. Людміла Сац. Беларусь і Іран паскораць рэалізацыю сумесных інвестпраектаў. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  44. Валерый Сідорчык. «Беларуснафта» і іранская Sepanta International заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  45. Валерый Сідорчык. «Беларуснафта» і іранская кампанія PPI падпісалі кантракт на правядзенне сейсмаразведачных работ. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  46. Ірына Аніскевіч. Беларусь за 10 гадоў планіруе здабыць у Іране 9,3 млн.т нафты. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  47. Уладзімір Васількоў. Беларусь можа пачаць здабычу нафты ў радовішчы Джафейр у кастрычніку - пасол Ірана. Эканоміка. БелТА. Праверана 6 красавіка 2012.
  48. Беларусь спыняе здабычу нафты ў Іране. Эканоміка. Радыё «Свабода». Праверана 6 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  49. «Беларуснафта»: санкцыі ЗША абцяжараць рэалізацыю замежных праектаў. Радыё «Свабода». Праверана 6 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  50. «Беларуснафта»: Беларусь выходзіць з праекту па здабычы нафты ў Іране. Радыё «Свабода». Праверана 6 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  51. Злучаныя Штаты Амерыкі знялі санкцыі з «Беларуснафты»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2016. Праверана 15 жніўня 2017.
  52. Наша Ніва. — 2013. — № 5 (794). — 6 лютага. — С. 2.
  53. «Беларуснафта» пачала здабычу нафты ў Эквадоры(недаступная спасылка)
  54. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам. Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  55. Searching for subjects of sanctions
  56. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія. Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  57. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  58. Республіканське унітарне підприємство "Виробниче об'єднання «Білоруснафта»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.