Беларусь, радыёстанцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Радыёстанцыя "Беларусь" – структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

На кароткіх хвалях радыёстанцыя гучыць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове. У сакавіку 1985 года служба пачала трансляцыю сваіх перадач нямецкая служба. У 1998 радыёстанцыя пачала вяшчанне на рускай і англійскай мовах. З 2006 вяшчае на польскай мове.

У праграмах радыёстанцыі выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі, радыёсустрэчы, перадачы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. Прыярытэтны накірунак музычнай палітыкі – папулярызацыя лепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.

Вяшчанне радыёстанцыі "Беларусь" ажыццяўляецца штодзённа на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама (з 2005) у Інтэрнэце. Радыёстанцыя выкарыстоўвае таксама FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц

Дырэктар: Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйная старонка