Беларусь-ТБ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
«Беларусь-ТБ» — тэлеканал, створаны Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь для замежных тэлегледачоў. Вяшчае з 1 лютага 2005 на краіны блізкага і далёкага замежжа.
Дэклараваная місія тэлеканала — своечасова і дакладна расказваць пра падзеі і дасягненні Беларусі ў самых розных сферах. У сваім эфіры «Беларусь-ТБ» прапануе тэле-, кіна- і відэапрадукцыю краіны розных гадоў.
[правіць] Лагатып
Тэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — ужо 2-гі.
- З 1 лютага 2005 па 14 снежня 2008 года лагатып уяўляў сабою слова «БЕЛАРУСЬ», справа — абрэвіятура «ТВ» у чырвона-зялёнай каляровай гаме. Знаходзіўся лагатып у левым верхнім куту.
- З 15 снежня 2008 па цяперашні час змяніўся шрыфт слова «БЕЛАРУСЬ», справа «ляжачы» паўцыліндр, аформлены ў чырвона-зялёнай каляровай гаме, на цыліндры надпіс абрэвіятуры «ТВ». Знаходзіцца лагатып там ж.
[правіць] Спасылкi
| Белтэлерадыёкампанія | |
|---|---|
| Тэлебачанне | Беларусь 1 | Беларусь 2 | Беларусь-ТБ | НТВ-Беларусь | РТР-Беларусь |
| Радыё | Радыёстанцыя Беларусь | Радыёканал Культура | Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё | Радыус-FM | Радыё Сталіца |
| Абласныя ТРК | Брэст | Віцебск | Гомель | Гродна | Магілёў |
