Беларус, карціна
|
|
|
| Ілья Рэпін | |
| Беларус, 1892 | |
| Белорус | |
| Палатно, алей. 102×71,5 см | |
| Дзяржаўны Рускі музей, Расія |
Беларус — карціна Ільі Яфімавіча Рэпіна, напісаная алеем у 1892 годзе ў Здраўнёва.
Змест |
[правіць] Перадгісторыя стварэння
У суседняй са Здраўнёва вёсцы Сахарава жыла шматдзетная сям'я. Старэйшага сына звалі Сідарам. У дзяцінстве ён захварэў, на твары выступілі нарывы, якія не ўдавалася вылечыць. Маці Сідара пасля наведвання мясцовай знахаркі намазала сынаў твар ртуццю. Відавочна, ад пары ядавітага метала хлопец аслеп. У 1892 годзе, прыкладна праз 10 год, зрок без аніякага лячэння вярнуўся. Гэтая гісторыя разышлася па ваколіцах. Рэпін захацеў пабачыць Сідара.[1]
[правіць] Гісторыя стварэння і далейшы лёс
Карціна напісана летам 1892 года за тры дні.
Рэпін пісаў пра сваю мадэль:
| За ракой, насупраць нас, жыў селянін Сідар Шавура, ён пазіраваў мне, стоячы на паветры перад акном маёй майстэрні. Шавуры - сям'я з некалькіх братоў і сясцёр. Сідар, як старэйшы брат, ўспадкаваў старшынство пасля смерці бацькі; дом жа быў заможны, прыстойны ... са слоў меншага брата, Сідар ведаў на памяць шмат вершаў Лермантава, Пушкіна і гучна з пачуццём спяваў іх нават у поле і па дарозе[2] |
.
На сённяшні дзень карціна захоўваецца ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга.
[правіць] Карціна на паштовай марцы
У 31 кастрычніка 1994 годзе Белпошта выпусціла марку-счэпку з выявай карціны наміналам 1000х2 беларускіх рублёў. № маркі каталога Рэспубліцы Беларусь - 82-82[3], № каталога Michel 76-77.
Зноскі
- ↑ А.М.Падліпскі. Здраўнёва: тут жыў І.Я. Рэпін. Мн, "Полымя", 1995, С.10
- ↑ Шишанов В. А. К истории коллекции работ Репина в Витебском областном краеведческом музее
- ↑ Каталог Белпошты