Белая Сарока (паселішча)

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Белая Сарока (паселішча) — паселішча эпохі мезаліту (VIII—V тысячагоддзі н.э.) каля вёскі Белая Сарока Нараўлянскага раёна. За 1 — 1,5 км на паўночным захадзе ад вёскі, на 1-й надпоплаўнай тэрасе р. Прыпяць, на вышыні 3 — 4 м над поплавам. Абмежавана з 3 бакоў балотамі, з IV-га — старыцай Прыпяці. Памеры паселішча 200х80 м. Адкрыў у 1962 г., даследаваў у 1972 г. У. Ф. Ісаенка. Знойдзены 123 крамянёвыя прылады працы (нажы са скошаным канцом, скрабкі, скоблі, разцы, рэтушоры, праколкі, свярдзёлкі), тронкавыя і вербалістыя наканечнікі стрэл свідэрскай і постсвідэрскай культуры, 27 мікралітычных пласцін з прытупленым рэтушшу краем, 600 апрацаваных крамянёў (нуклеусы, трапецыі, прамавугольнікі), рэшткі 4 вогнішчаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белая Сарока // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: В. В. Гетаў [і інш.]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 83.
  • Белая Сарока // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: М. В. Біч [і інш.]. Том 1: А — Беліца. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 493.
  • Исаенко, В. Ф. Неолит Припятского Полесья / В. Ф. Исаенко. — Мн.: Наука и техника, 1976. — 128 с.