Белая сітаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Белая пліска)
Белая сітаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Motacilla alba (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178476
NCBI  45807
EOL  1050602
FW  369353

Бе́лая сі́таўка[1], Пліска, Падманка[2] (Motacilla alba) — невялікая птушка з роду Сітаўкі (Motacilla) сямейства Сітаўкавыя (Motacillidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела белай сітаўкі налічвае 16—19 сантыметраў і для яе характэрны доўгі хвост. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна шэрая, а ніжняй — белая. Галава таксама белая, з чорным горлам і шапачкай. Маса сітаўкі 20—23 грамаў. Будуе гнёзды ў паглыбленнях, напрыклад, у расколінах сцен, дуплах дрэў, пад стрэхамі будынкаў і складах бярвення. Самкі адкладаюць 5—6 бялёсых з цёмна-шэрымі кропкамі яек, нярэдка двойчы на сезон. Яйкі самка выседжвае на працягу 12—14 дзён. Птушанят кормяць абодва бацькі. Недзе праз 15 дзён пасля нараджэння ў птушанят з’яўляецца апярэнне.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі, 2002

Гняздуе пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На больш цёплых землях свайго арэала від вядзе аселы лад жыцця, у той час як папуляцыі больш халодных рэгіёнаў мігруюць у Афрыку і назад. Зрэдку белая сітаўка сустракаецца і на Алясцы.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]