Белгі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Белгі (лац.: Belgae) — група кельцкіх плямёнаў і, магчыма, германскіх плямёнаў, якія засялялі Паўночную Галію (паміж рр. Сенай, Паўночным морам і Рэйнам) і часткова ўсходняе ўзбярэжжа Брытаніі прыкладна з 300 да н.э.

Найважнейшыя з белгскіх плямёнаў: белавакі, суесіёны (свесіёны), рэмы, амбіяны, атрэбаты, марыны, менапіі (менапійцы), нервійцы, адуатукі, эбуроны і трэверы.

Галоўным горадам белгаў лічыўся Дурацэрторум у вобласці пражывання рэмаў (ад іх назвы паходзіць сучасная назва горада — Рэймс).

У 58-51 да н.э. гальскія белгі былі заваяваны Юліем Цэзарам; пазней, з 16 да н.э., краіна белгаў стала далёкай перыферыяй рымскай дзяржавы; паўднёва-заходняя яе частка ўвайшла ў склад рымскай правінцыі Белгіка з цэнтрам у горадзе Трыр (пазней Белгіка II), а паўночна-ўсходняя частка — у склад утворанай у 89 н.э. рымскай правінцыі Германія Ніжняя.

У сярэдзіне I стагоддзя н.э. рымлянамі канчаткова была заваявана тэрыторыя рассялення кельцкіх плямёнаў (у тым ліку і белгаў) у Брытаніі.

У V стагоддзі, пасля заваявання Белгікі франкамі, белгі былі часткова знішчаны заваёўнікамі, часткова зліліся з імі. Гэта тэрыторыя засялялася германскімі плямёнамі — франкамі, часткова таксама фрызамі і саксамі, якія ў значнай ступені германізавалі ранейшае белга-рымскае насельніцтва Паўночнай Белгікі (якое пасля стала складовай часткай фламандскай народнасці); германізацыя белга-рымскага насельніцтва Паўднёвай Белгікі была малаважнай (тут пазней склалася валонская народнасць).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]