Белгіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Белгіка, рымская правінцыя)
Рымская правінцыя Белгіка каля 120 года.

Бе́лгіка (лац.: Gallia Belgica) — рымская правінцыя, утвораная ў 16 да н.э. у вобласці рассялення кельцкага племя белгаў. Пры імператары Дыяклетыяне (284305) падзелена на дзве правінцыі: Белгіка I і Белгіка II. У V стагоддзі заваявана франкамі.

Пасля заваявання Белгікі франкамі яна была заселена гэтымі германскімі плямёнамі, а таксама часткова фрызамі і саксамі, якія ў значнай ступені германізавалі ранейшае белга-рымскае насельніцтва Паўночнай Белгікі (якое пасля стала складовай часткай фламандскай народнасці); германізацыя белга-рымскага насельніцтва Паўднёвай Белгікі была малаважнай (тут пазней склалася валонская народнасць).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]