Белпошта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Паштовая скрыня «Белпошты»

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» (да 1 жніўня 2004 г. — Рэспубліканскае дзяржаўнае аб’яднанне «Белпошта») было ўтворана ў верасні 1995 года. З 13 мая 1947 года Беларусь член Сусветнага паштовага саюза.

Галоўная задача РУП «Белпошта» — найболей поўнае задавальненне запатрабаванняў насельніцтва, дзяржаўных органаў кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый у паслугах паштовай сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Дэкларуемыя прадпрыемствам мэты: — захаванне лідыруючага становішча на рынку паштовых паслуг Рэспублікі Беларусь; — дасягненне высокага ўзроўня якасці паслуг і эфектыўнасці кіравання прадпрыемствам; — укараненне і прасоўванне новых паштовых паслуг у адпаведнасці са зменлівымі запатрабаваннямі і чаканнямі спажыўцоў; — павелічэнне аб’ёмаў продажаў паслуг паштовай сувязі, вызначэнне неабходнага балансу паміж падаваннем універсальных паслуг і ўжываннем камерцыйных прынцыпаў; — захаванне кадравага патэнцыялу і забеспячэнне росту дабрабыту працаўнікоў.

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» — ЧАРНЯК Аляксандра Іванаўна.

У Сеціве [правіць]