Альфа-Банк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Белросбанк)
Альфа-Банк
Тып бізнес і банк
Заснаванне 1999
Ранейшыя назвы ЗАТ «Міжгандальбанк»
Размяшчэнне Беларусь
Ключавыя постаці Ігар Кацібнікаў (старшыня праўлення)
Рафал Юшчак (кіруючы дырэктар)
Галіна фінансавыя паслугі[d] і банкаўская справа[d]
Уласны капітал
  • 463 млн Br (2021)[1]
Доўг 3 745 924 000 Br[1]
Чысты прыбытак
  • 141 млн Br (2021)[1]
Актывы
  • 4,51 млрд Br (2021)[1]
Матчына кампанія Кансорцыум «Альфа-Груп»
Сайт http://www.alfa-bank.by

Закрытае акцыянернае таварыства «Альфа-Банк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, які аказвае паслугі юрыдычным асобам з арыентацыяй на буйны карпаратыўны сектар і гандлёвае фінансаванне, актыўна працуе на рынку каштоўных папер і ў якасці інвестыцыйнага банка. У рознічным сегменце банк развівае карткавы бізнес з выкарыстаннем пластыкавых картак сістэм Visa і MasterCard, ажыццяўляе спажывецкае крэдытаванне, прыцягвае ўклады насельніцтва, працуе з грашовымі пераводами.

Акцыянеры[правіць | правіць зыходнік]

Зараз кансорцыуму «Альфа-Груп» належыць больш за 98% акцый ЗАТ «Альфа-Банк».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ЗАТ «Альфа-Банк» (Беларусь) створана ў 1999 годзе (да лістапада 2008 года — ЗАТ «Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый» (ЗАТ «Міжгандальбанк»)). У ліпені 2008 года Кансорцыум «Альфа-Груп» набыў больш за 88% дадзенага банка.

18 снежня 2012 года Кансорцыум «Альфа-Груп» завяршыў здзелку па набыцці акцый ЗАТ «АКБ «Белросбанк»[2], які працаваў на беларускім банкаўскім рынку з 2003 года, быў даччыным банкам ААТ АКБ «Росбанк» (Масква) (99,99% акцый). Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2013 зарэгістраваныя змены ў Статуце ЗАТ «АКБ «Белросбанк», звязаныя са змяненнем назвы на ЗАТ «Альфа-Банк Фінанс».

21 чэрвеня 2018 года акцыянеры ЗАТ «Альфа-Банк» завяршылі здзелку па куплі 100% акцый у статутным фондзе ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя» Хоўм Крэдыт» у міжнароднай групы Home Credit[3].

У снежні 2021 г. Альфа-Банк набыў 99.98% акцый ААТ «Франсабанк»[4].

У лістападзе 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны спіс Канады[5].

Зноскі

  1. а б в г https://www.alfabank.by/about/reporting/
  2. Информация о банке Альфа-Банк ЗАО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2017. Праверана 26 жніўня 2017.
  3. Альфа-Банк завершил сделку по покупке «Хоум Кредит»(недаступная спасылка)
  4. Франсабанка больш не будзе, яго набыў Альфа-Банк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2021. Праверана 30 снежня 2021.
  5. Канада ввела санкции против белорусских банков и предприятий (руск.). Інтэрфакс (22 лістапада 2022). Праверана 17 красавіка 2023.