Бельгійскае Конга

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бельгійскае Конга
Congo Belge
Belgisch Kongo

Калонія Бельгіі
Flag of Congo Free State.svg
1908 – 1960


Flag of the Democratic Republic of the Congo (2003-2006).svg
Flag of Congo Free State.svg Coat of arms of the Congo Free State.svg
Сцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Герб Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Дэвіз
«Travail et Progrès»
(«Праца і прагрэс»)
Map-belgian-congo.jpg
Сталіца Леапольдвіль
Найбуйнейшыя гарады Леапольдвіль, Стэнлівіль, Элізабетвіль
Мова французская (афіцыйная)
Кароль Бельгіі
 - 19081909 Леапольд II
 - 19091934 Альбер I
 - 19341951 Леапольд III
 - 19511960 Балдуін I

Бельгійскае Конга — калонія Бельгіі, якая існавала на тэрыторыі сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля таго, як 15 лістапада 1908 года кароль бельгійцаў Леапольд II прадаў Незалежную дзяржаву Конга бельгійскай дзяржаве, і да абвяшчэння незалежнасці Конга 30 чэрвеня 1960 года. На чале калоніі стаяў генерал-губернатар, які прызначаўся бельгійскім парламентам. Сталіцамі з'яўляліся гарады Бома (да 1926) і (пазней) Леапольдвіль; іншыя буйныя цэнтры — Стэнлівіль і Элізабетвіль.

Асноўная эканамічная дзейнасць была засяроджана ў правінцыі Катанга. Галоўным артыкулам прыбытку была здабыча карысных выкапняў. У гады нацысцкай акупацыі Бельгіі горнарудная прадукцыя Конга вывозілася ў Вялікабрытанію і ЗША[1]. У прыватнасці, менавіта ў Катанзе быў атрыманы уран для атамных бомбаў, скінутых на Хірасіму і Нагасакі[2].

У 1921 г. баптысцкі прапаведнік Сымон Кимбангу заснаваў нацыянальна-вызваленчы рух кімбангізм пад лозунгам «Конга — кангалезцам». Спачатку гэта былі таемныя таварыствы, пасля вайны ім на змену прыйшлі культурна-асветніцкія супольнасці, прафсаюзы арганізацыі і палітычныя партыі. На чале нацыянальна-вызваленчага руху ўсталі Патрыс Лумумба (Нацыянальны рух Конга) і Жазеф Касавубу (Альянс баконга). Пасля здабыцця ў 1960 годзе незалежнасці Рэспубліку Конга ахапіў востры палітычны крызіс. Актывізаваліся сепаратысцкія сілы, былі абвешчаны Рэспубліка Катанга на чале з М.Чамбэ і дзяржава Паўднёвае Касаі на чале з А.Калонджы. Крызіс працягваўся 5 гадоў, да прыходу да ўлады Жазефа Мабуту. За гэты час у краіне гвалтоўнай смерцю загінула больш за 100 тыс. чалавек.[3]

Зноскі

  1. История Заира в Большой советской энциклопедии
  2. Andrew Jon Rotter. Hiroshima: The World's Bomb. Oxford University Press, 2008. Page 63.
  3. Africa 1960 - 1970: Chronicle and Analysis