Белювеліргандаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белювеліргандаль
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1948
Размяшчэнне Мінск, вул. Смаленская, д. 33
Ключавыя постаці Уладзімір Міргалоўскі
Галіна Гандаль
Прадукцыя Продаж, рамонт і закуп упрыгажэнняў
Абарот 263 млрд рублёў (2013; $29,3 млн)
Аперацыйны прыбытак 17,3 млрд руб ($1,93 млн)
Чысты прыбытак 13,4 млрд руб ($1,5 млн)
Дэвіз Залатыя правілы, залатыя гарантыі
Матчына кампанія «Гомельскі Крышталь»
Сайт www.beluvelirtorg.by

«Белювеліргандаль» — беларуская дзяржаўная сетка ювелірных крам, заснаваная ў 1948 годзе ў Мінску[1]. Мае 40 крамаў у 25 гарадах Беларусі. У 2011 г. займала 30 % ювелірнага рынку краіны. Змяшчала 110 тыс. ювелірных вырабаў, па амаль палове з якіх складалі залатыя і сярэбраныя. 60 % тавараў завозілася з-за мяжы. 30 % — з Гомеля. Рэшту тавараў складалі сувеніры.

Залатыя завушніцы, ланцужкі і пярсцёнкі пераважна пастаўлялі расійскія заводы Кастрамы, Масквы і Пецярбургу. Сярэбраныя ўпрыгожванні закупаліся ў Італіі, Расіі і Украіне[2].

Зноскі