Бяляш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Беляш)
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бяляш з мясной начынкай
Беляшы з Сібіры

Бяляш[1], баліш (ад татарск.: бэліш — пірог) — кулінарны выраб з цеста з мясной, рыбнай і іншай начынкай. Традыцыйная татарская страва, якая атрымала шырокая распаўсюджанне ў грамадскім харчаванні (пераважна ў якасці «хуткай ежы») па ўсім былым СССР, у тым ліку ў Беларусі. Арыгінальная татарская страва гатуецца з двух скавародных бліноў (або пластоў цеста) з начынкай, з зашчыпанымі краямі, вядомая ў многіх варыяцыях, можа быць як асноўнай стравай, так і дэсертам. Аналагі беляша вядомыя ў большасці цюркскіх народаў, вельмі блізкі да яго бялюш беларуска-літоўскіх татараў.

Татары Віцебшчыны называюць баліш султанскім пірагом. У яго начынку дадаюць некалькі лыжак булёну праз выразаную ў цесце адтуліну. Пасля дзірку шчыльна закрываюць і ставяць пірог на выпечку. Зверху баліш абавязкова чымсьці прыкрываюць, каб ён не падгарэў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Беляшы // Праект «Наша ежа»
  • Этнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.460