Бемоль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бемоль — у сучаснай музычнай натацыі знак альтэрацыі, які пазначае паніжэнне стаячай справа ад яго ноты на адзін паўтон. Адзінарны бемоль пазначаецца знакам \flat , падобным на маленькую лацінскую літару b, трохі выцягнутую знізу. Часам існуе неабходнасць панізіць ноту на цэлы тон; для гэтага ўжываецца дубль-бемоль \flat\flat , які ўтвараецца або проста выпісваннем двух бемоляў падрад, або яшчэ і ўзяццем іх пад адно рабро (гарызантальную рысу).
У табліцы знакаў Юнікод ёсць знакі бемоля ♭ (U+266D) і дубль-бемоля 𝄫 (U+1D12B).
Гл. таксама[правіць]
Літаратура[правіць]
Бемоль // Russian Wikipedia — ru.wikipedia.org
