Бенджамін Спок

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бенджамін Спок, 1989

Бенджамін Маклейн СПОК (Benjamin McLane Spock; 2 мая 1903, г. Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША15 сакавіка 1998) — амерыканскі педыятр, педагог і грамадскі дзеяч.

Скончыў Іельскі ўніверсітэт (1925) і медыцынскія курсы пры ім (1929). У 1933—44 займаўся прыватнай практыкай у Нью-Ёрку. У 1944—46 на вайсковай службе, у 1947— 50 ад'юнкт-прафесар Мінесоцкага ўніверсітэта, у 1951—55 кіраваў аддзяленнем дзіцячай псіхіятрыі пры медыцынскіх курсах Пітсбургскага ўніверсітэта.

У кнізе «Дзіця і яго догляд» (1946) абагульніў свой вопыт педыятра, выклаў уяўленні пра ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей, развіццё здаровай і шчаслівай асобы. Галоўная ідэя Бенджаміна Спока — прызнанне адметнасці, унікальнасці асобы дзіцяці; ён раіў бацькам пазбягаць крайнасцей у выхаванні, праяўляць чуласць і ўлічваць жаданні дзіцяці, дамагацца такіх адносін з дзецьмі, калі адпадае неабходнасць у пакаранні. Важнейшым у выхаванні лічыў «метад цярпення», адначасова падкрэсліваў асноўную ролю бацькоўскага аўтарытэту, які не мае нічога агульнага з дыктатам, значэнне дысцыпліны для выхавання. У шматлікіх публікацыях выказаў свае ідэі па педагагічных праблемах: выхаванне праёмных і «цяжкіх» дзяцей, выхаванне ў няпоўнай сям'і, уплыў на дзяцей сямейных канфліктаў і разводаў, роля бацькі ў выхаванні і інш. Сваю грамадскую дзейнасць разглядаў як працяг гуманістычнай педагогікі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Baby and Child Care (1946, with revisions up to eighth edition, 2004)
  • A Baby's First Year (1954)
  • Feeding Your Baby and Child (1955)
  • Dr. Spock Talks With Mothers (1961)
  • Problems of Parents (1962)
  • Caring for Your Disabled Child (1965)
  • Dr. Spock on Vietnam (1968)
  • Decent and Indecent (1970)
  • A Teenager's Guide to Life and Love (1970)
  • Raising Children in a Difficult Time (1974)
  • Spock on Parenting (1988)
  • Spock on Spock: a Memoir of Growing Up With the Century (1989)
  • A Better World for Our Children (1994)