Бенедыкт Камбербэтч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бенедыкт Камбербэтч
Benedict Cumberbatch

Камбербэтч на міжнародным кінафестывалі ў Таронта, верасень 2013 года
Імя пры нараджэнні Бенедыкт Цімаці Карлтан Камбербэтч
Дата нараджэння 19 ліпеня 1976(1976-07-19)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька Цімаці Карлтан[d][4]
Маці Ванда Вентхам[d][4]
Жонка Сафі Хантэр[d][5][6]
Дзеці Christopher Cumberbatch[d]
Адукацыя
Прафесія кінапрадзюсар, акцёр агучвання, кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb ID 1212722
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенеды́кт Камбербэ́тч (англ.: Benedict Cumberbatch; нарадз. 19 ліпеня 1976, Лондан) — англійскі акцёр тэатру, кіно і тэлебачання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Камбербэтч нарадзіўся 19 ліпеня 1976 года ў бальніцы Каралевы Шарлоты ў Хамерсміце, Лондан. Ён вырас у раёне Кенсінгтан і Чэлсі з бацькамі (акцёры Цімаці Карлтан і Ванда Вентэм).

Камбербэтч пачаў наведваць школы-інтэрнаты, калі яму было восем гадоў. Ён атрымаў адукацыю ў школе Брамблтай у Заходнім Сасексе і вучыў мастацтва ў школе Хэраў. Там ён быў членам клуба драматычных мастацтваў, прымаў удзел у шматлікіх пастаноўках твораў Шэкспіра (дэбютаваў у 12 гадоў у спектаклі «Сон у летнюю ноч»). Настаўнік драмы Камбербэтча назваў яго «найлепшым школьнікам-акцёрам», з якім ён калі-небудзь працаваў. Камбербэтч таксама быў удзельнікам каманды рэгбі ў той час, як вучыўся ў Хэраў. Пасля школы ён на працягу года выкладаў англійскую мову ў тыбецкім манастыры. Затым Камбербэтч вучыўся ў Манчэстэрскім універсітэце, дзе вывучаў драматычнае мастацтва. Пасля заканчэння ён працягнуў сваё навучанне ў якасці акцёра ў Лонданскай акадэміі музычнага і драматычнага мастацтва.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе Камбербэтч пачаў сустракацца з актрысай Алівіяй Пуле, з якой пазнаёміўся ва ўніверсітэце. Яны палюбоўна рассталіся пасля 12 гадоў разам. Пасля Пуле ў Камбербэтча былі адносіны з лонданскім дызайнерам Ганнай Джэймс, але праз некалькі месяцаў яны рассталіся. У снежні 2013 года вокладка брытанскага часопіса GQ пацвердзіла, што Камбербэтч яшчэ адзін.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Тэатр[правіць | правіць зыходнік]

З 2001 года Камбербэтч граў галоўныя ролі ў класічных п’есах у Тэатры пад адкрытым небам у Рыджэнс Парку, тэатрах «Алмейда», «Роял-Корт» і ў Каралеўскім нацыянальным тэатры. Ён быў намінаваны на ўзнагароду Лоўрэнса Аліўе за найлепшую ролю другога плана (Тэсман у «Гедэ Габлер») якую ён адыграў у тэатры «Алмейда» 16 сакавіка 2005 года і ў тэатры Герцага Ёрскага ў Вест-Эндзе 19 мая 2005 года.

Тэлебачанне[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе Камбербэтч сыграў Шэрлака Холмса ў тэлесерыяле BBC «Шэрлак».

Кінематограф[правіць | правіць зыходнік]

Камбербэтч на лонданскай прэм’еры фільма «Шпіён, выйдзі прэч!» у верасні 2011 года

У 2006 годзе Камбербэтч сыграў Уільяма Піта ў фільме «Цудоўна Ласка». Гэта другая па важнасці роля ў фільме, і яна прынесла акцёру намінацыю на ўзнагароду Лонданскага таварыства кінакрытыкаў «Прарыў года». Камбербэтч пасля з’яўляўся ў эпізадычных ролях у «Адкупленні» (2007) і «Яшчэ адна з роду Балейн» (2008). У 2009 годзе ён сыграў у фільме-біяграфіі «Паходжанне» ролю сябра Чарльза Дарвіна — Джозефа Гукера. Вядома пра яго ўдзел у карціне «Інфарматар» і фільме Стывена Спілберга «Баявы конь», а таксама — пра працу Камбербэтча над роляй Пітэра Гілема ў экранізацыі рамана Джона ле Карэ «Шпіён, выйдзі прэч!» у 2011 годзе (рэжысёр — Томас Альфрэдсан). У 2013 годзе ён агучваў цмока Смога ў фільме «Хобіт: Спусташэнне Цмока», дзе ён сыграў, а таксама Некраманта-ведзьмака[8] . Гэта будзе яго другая сумесная праца з Марцінам Фрыменам (пасля «Шэрлака»), які сыграе ў фільме Більба Бэгінса. У новым сіквеле «Зорнага шляху», прэм’ера якога адбылася ў маі 2013 года, Камбербэтч з’явіўся ў ролі антаганіста[9]. Таксама ў 2012 годзе Камбербэтч прыняў удзел у здымках фільма «Аўгуст: Графства Осейдж» па п’есе амерыканскага драматурга Трэйсі Летса.[10]. У 2013 годзе Камбербэтч згуляў у фільме «Пятая ўлада», прысвечаным стварэнню WikiLeaks, дзе выканаў галоўную ролю — журналіста і заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі ў Таронта 5 верасня 2013 года.[11][12]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2002
тф Залатыя палі Fields of Gold Джэрэмі
2002
тф Аксамітавыя ножкі Tipping the Velvet Фрэдзі
2002 с Нямы сведка Silent Witnes Уорэн Рэйд
2002
ф Узгоркі як белыя сланы Hills Like White Elephants Мужчына
2003 с Здані Spooks Джым Норт
2003
ф Забіць караля To Kill a King прыдворны
2003 с Шпіёны з Кембрыджа Cambridge Spies Эдвард Хэнд
2003 с Трохі за сорак Fortysomething Роры Сліперы
2004
тф Хокінг Hawking Стывен Хокінг
2004
тф Дзюнкерк Dunkirk лейтэнант Джымі Лэнглі
2005 с Натан Барлі Nathan Barley Робін
2005 с Падарожжа на край Зямлі To the Ends of the Earth Эдмунд Тэлбат
2006
ф Трапіць у дзясятку Starter for 10 Патрык Уотс
2006
ф Цудоўна Ласка Amazing Grace Уільям Піт Малодшы
2007
тф Сцюарт: Мінулае жыццё Stuart: A Life Backwards Аляксандр Мастэрс
2007
ф Адкупленне Atonement Пол Маршал
2008 с Апошні вораг The Last Enemy Стывен Ізард
2008
ф Яшчэ адна з роду Балейн The Other Boleyn Girl Уільям Кэры
2008 с Міс Марпл Агаты Крысці Marple: Murder Is Easy Люк Фітцуільям
2009
тф Маленькі востраў Small Island Бернард
2009
ф Паходжанне Creation Джозеф Долтан Гукер
2010
ф Чатыры львы Four Lions Эд
2010
ф Стукачка The Whistleblower Нік Каўфман
2010
тф Ван Гог Van Gogh: Painted with Words Вінцэнт ван Гог
20102014 с Шэрлак Sherlock Шэрлак Холмс
2010
ф Трэцяя зорка Third Star Джэймс
2010
ф Казкі Бурлеска Burlesque Fairytales Генры Кларк
2011
ф Разбуральнікі Wreckers Дэвід
2011
ф Шпіён, выйдзі прэч! Tinker, Tailor, Soldier, Spy Пітэр Гілем
2011
ф Баявы конь War Horse маёр Сцюарт
2012 с Канец параду Parade's End Крыстафер Тытжэнс
2012
ф Хобіт: Нечаканае падарожжа The Hobbit: An Unexpected Journey цмок Смог, Некрамант
2013
ф Стартрэк: Адплата Star Trek Into Darkness Джон Харысан / Хан Нуньен Сінгх
2013
ф 12 гадоў рабства 12 Years a Slave Уільям Форд
2013
ф Аўгуст: Графства Осейдж August: Osage County «Малыш Чарлі» Эйкен
2013
ф Хобіт: Спусташэнне Цмока The Hobbit: The Desolation of Smaug цмок Смог, Некрамант
2013
ф Пятая ўлада The Fifth Estate Джуліян Асанж
2013
тф Маленькая ласка Little Favour Уолес
2014
ф Гульня ў імітацыю The Imitation Game Алан Цьюрынг
2014
мф Пінгвіны Мадагаскара Penguins of Madagascar Воўк Агент Сакрэт
2014
ф Хобіт: Бітва пяці войскаў The Hobbit: The Battle of the Five Armies цмок Смог, Некрамант
2015
ф Чорная імша Black Mass Билл Балджер
2016
ф Узорны самец № 2 Zoolander 2 Ол
2016
тф Пустая карона: вайна руж The Hollow Crown Рычард III
2016
ф Доктар Стрэндж Doctor Strange Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж[13]
2017
ф Кніга джунгляў: Пачатак Jungle Book: Origins Шархан
2017
ф Тор: Рагнарок Thor: Ragnarok Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж
2018
ф Мсціўцы: Вайна бясконцасці Avengers: Infinity War Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж
2019
ф 1917 1917 палкоўнік Макензі
2019
ф Мсціўцы: Фінал Avengers: Endgame Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж
2021
ф Маўрытанец The Mauritanian падпалкоўнік Сцюарт Коўч
2021
ф Чалавек-павук: Няма шляху дадому Spider-Man: No Way Home Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж
2022
ф Доктар Стрэндж: У мульцісусвеце вар’яцтва Doctor Strange in the Multiverse of Madness Стывен Стрэндж / Доктар Стрэндж

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Benedict Cumberbatch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Benedict Cumberbatch // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.standard.co.uk/lifestyle/london-life/english-charmers-the-similarities-between-benedict-cumberbatch-and-eddie-redmayne-9925262.html
  4. а б Lundy D. R. The Peerage
  5. http://www.thetimes.co.uk/tto/life/celebrity/article4354388.ece?CMP=Spklr-144920395-Editorial-TWITTER-thetimes-20150214-Arts%20and%20Culture&linkId=12355482
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Who trained at LAMDA?Лонданская акадэмія музычнага і драматычнага мастацтва.
  8. "Benedict Cumberbatch To Voice Smaug in 'The Hobbit'". Deadline.com. 16 June 2011. Праверана 31 January 2012.
  9. Benedict Cumberbatch and Noel Clarke cast in 'Star Trek' Sequel (англ.). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2012.
  10. Borys Kit. Benedict Cumberbatch in Talks to Join 'August: Osage County'. The Hollywood Reporter, 23 жніўня 2012
  11. "Benedict Cumberbatch to be guest director at Cambridge Science Festival & The Fifth Estate starts filming". http://www.benedictcumberbatch.co.uk. 23 January 2013. Архівавана з арыгінала 14 кастрычніка 2013. Праверана 21 снежня 2013. {{cite news}}: Вонкавая спасылка ў |work= (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |5= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2013. Праверана 21 снежня 2013.
  12. The Fifth Estate (2013) — Release Info — IMDb
  13. Strom, Marc. Benedict Cumberbatch to play Doctor Strange. Marvel.com (4 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2014. Праверана December 4, 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]