Бенедыкт II, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Бенедыкт II лац.: Benedictus PP. II |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 26 чэрвеня 684 — 8 мая 685 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Леў II | |
| Пераемнік: | Іаан V | |
| Нараджэнне: | 635 Рым, Італія |
|
| Смерць: | 8 мая 685 Рым, Італія |
|
Бенедыкт II (лац.: Benedictus PP. II; 635 - 8 мая 685) — папа рымскі з 26 чэрвеня 684 да 8 мая 685. Рымлянін. Яго абранне доўга не зацвярджалася візантыйскім імператарам, аднак затым Бенедыкт усталяваў сяброўскія адносіны з кіруючай сям'ёй. Урэгуляваў пытанне аб падпарадкаванні Равенскай епархіі, змагаўся з манафеліцтвам. Імператар Канстанцін Паганат выдаў рэскрыпт, па якім дазвалялася неадкладна здзяйсняць прысвячэнне папы, як толькі ён будзе абраны трыма карпарацыямі Рыма: духавенствам, народам і войскам.
| Гэта пачатак артыкула пра Папу Рымскага. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
