Бенедыкт VI, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бенедыкт VI (лац. Benedictus PP. VI,?, Рым - чэрвень 974, Рым) — папа рымскі з 19 студзеня 973 да чэрвеня 974. Нарадзіўся ў Рыме. Бенедыкт быў сынам Хільдэбранда.
Перад тым як стаць папам, Бенедыкт VI быў кардынал-дыяканам ў Сан-Тэадора. Быў абраны папам па пратэкцыі імператара Атона I Вялікага.

