Бенедыкт XV, Папа Рымскі
| Бенедыкт XV Benedictus PP. XV |
||
|
||
|---|---|---|
| 3 верасня 1914 — 22 студзеня 1922 | ||
| Каранацыя: | 6 верасня 1914 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Пій X | |
| Пераемнік: | Пій XI | |
| Імя пры нараджэнні: | маркіз Джакама дэла К'еза Giacomo della Chiesa |
|
| Нараджэнне: | 21 лістапада 1854 |
|
| Смерць: | 22 студзеня 1922 (67 гадоў) |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 1878 | |
| Епіскапская хіратанія: | 1907 | |
| Кардынал з: | 1914 | |
Бенедыкт XV [Giacomo della Chiesa] (21.11.1854 — 22.1.1922), папа рымскі (3 верасня 1914 — 22 студзеня 1922).
Абвясціў Кодэкс кананічнага права. Спрабаваў аднавіць каталіцкую місіянерскую дзейнасць. Склікаў Кангрэгацыю семінарый і ўніверсітэтаў (1915), Кангрэгацыю ўсходніх цэркваў (1917), утварыў Інстытут арыенталістыкі ў Рыме. Абвясціў энцыкліку "Spiritus Paraclitus" (1920) аб натхненні біблійных кніг і важнасці вывучэння Святога пісання.
Папа, пантыфікат якога прайшоў пад моцным уплывам Першай сусветнай вайны. Абвяшчаў шмат мірных ініцыятыў. З самага пачатку арганізаваў эфектыўную дапамогу ахвярам вайны. Звярнуўся з заклікам да ўладаў захоўваць мір (1914). Выпусціў ноту да дзяржаў-удзельніц вайны (1 жніўня 1917), у якой заклікаў да міру без пераможцаў і пераможаных.
