Бенедыкт XV, папа рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Бенедыкт XV, папа рымскі

Бенедыкт XV [Giacomo della Chiesa] (21.11.1854 — 22.1.1922), папа рымскі (3 верасня 191422 студзеня 1922).

C o a Bennedetto XV.svg

Абвясціў Кодэкс кананічнага права. Спрабаваў аднавіць каталіцкую місіянерскую дзейнасць. Склікаў Кангрэгацыю семінарый і універсітэтаў (1915), Кангрэгацыю ўсходніх цэркваў (1917), утварыў Інстытут арыенталістыкі ў Рыме. Абвясціў энцыкліку "Spiritus Paraclitus" (1920) аб натхненні біблійных кніг і важнасці вывучэння Святога пісання.

Папа, пантыфікат якога прайшоў пад моцным уплывам Першай сусветнай вайны. Абвяшчаў шмат мірных ініцыятыў. З самага пачатку арганізаваў эфектыўную дапамогу ахвярам вайны. Звярнуўся з заклікам да ўладаў захоўваць мір (1914). Выпусціў ноту да дзяржаў-удзельніц вайны (1 жніўня 1917), у якой заклікаў да міру без пераможцаў і пераможаных.