Бенедыкт XVI, Папа Рымскі
| Бенедыкт XVI Benedictus PP. XVI |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013 | |||
| Інтранізацыя: | 24 красавіка 2005 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | ||
| Папярэднік: | Ян Павел II | ||
|
|||
| з 19 красавіка 2005 | |||
| Інтранізацыя: | 24 красавіка 2005 | ||
| Папярэднік: | Ян Павел II | ||
| Імя пры нараджэнні: | Ёзэф Алоіз Ратцынгер Joseph Aloisius Ratzinger |
||
| Нараджэнне: | 16 красавіка 1927 (86 гадоў) Марктль, Германія |
||
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 29 чэрвеня 1951 | ||
| Епіскапская хіратанія: | 24 сакавіка 1977 | ||
| Кардынал з: | 27 чэрвеня 1977 | ||
| Аўтограф: | |||
Бенедыкт XVI пры нараджэннні Ёзэф Ратцынгер (Joseph Ratzinger; нар. 16 красавіка 1927, Марктль-ам-Ін, Германія) — Папа Рымскі (з 19 красавіка 2005 па 28 лютага 2013).
Нарадзіўся ў Баварыі. У 1941 Ёзэф Ратцынгер уступіў у Гітлерюгенд, дзе прайшоў курсы памочніка зенітчыка. У 1944 трапіў у вермахт, аднак дэзерціраваў адтуль. Знаходзіўся ў палоне.
Вывучаў філасофію і тэалогію ў Фрайзінгу і Мюнхене (1946 – 1951). 29 чэрвеня 1951 года пасвечаны ў сан, працягваў навучанне ў Мюнхенскім універсітэце. Абараніў дысертацыю па спадчыне блаславёнага Аўгустына, атрымаў ступень доктара тэалогіі (1953). У 1970 годзе Ратцынгер стаў адным з аўтараў мемарандуму дзевяці нямецкіх тэолагаў з патрабаваннем рэформаў у каталіцкай царквы, у якім, у прыватнасці, утрымлівалася прапанова аб адмене цэлібату — зароку бясшлюбнасці, аднак пазней ён змяніў свае погляды. Прызначаны на пасаду архіепіскапа Мюнхена і Фрайзінга (1977), праз тры месяцы прызначаны на пасаду кардынала. Стаў прэфектам Кангрэгацыі навучання веры (1981) і старшынём Біблійнай камісіі і Міжнароднай папскай тэалагічнай камісіі (1981). Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацый і папскіх рад у Ватыкане.
Заняў Святы Пасад увесну 2005 года. 11 лютага 2013 Папа Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку. Ён спаслаўся на стан свайго здароўя і немагчымасць належнага выканання свайго служэння. Рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.
Лаўрэат шматлікіх прэмій і міжнародных узнагарод, доктар "honoris causa" многіх універсітэтаў.
Спасылкі [правіць]
- Фан-клуб кардынала Ратцынгера
- Ратцынгер-Інформ. Навіны пра папу на рускай мове
- Некаторыя тэксты Ёзафа Ратцынгера