Беноца Гоцалі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Беноца Гоцалі | |
Аўтапартрэт. 1459 год. Фрагмент фрэскі «Вандраванне Вешчуноў» з капэлы Вешчуноў у Палацца Медычы-Рыкардзі |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Benozzo di Lese di Sandro |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: |
Фларэнцыя |
| Дата смерці: | |
Беноца ГОЦАЛІ, сапр. ды Лезе ды Сандра (Benozzo Gozzoli, Benozzo di Lese di Sandro; 1420, г. Фларэнцыя, Італія — 1497) — італьянскі жывапісец эпохі ранняга Адраджэння.
Вучыўся ў Л. Гіберці і Анджэліка. Працаваў у Фларэнцыі, Пізе і іншых гарадах Італіі.
У вялікіх фрэскавых цыклах (сцэны з жыцця св. Аўгусціна ў царкве Сант-Агасціна ў Сан-Джыміньяна, 1463-67; фрэска «Шэсце вешчуноў» у капэле палаца Медычы-Рыкардзі ў Фларэнцыі, 1459) спалучаў паэтычна-казачную, па сутнасці свецкую трактоўку сюжэтаў і тонкасць жывога назірання з «дывановасцю» кампазіцыі, умоўнасцю прасторавых вырашэнняў, дэкаратыўнай маляўнічасцю каларыту.