Бераг Інгрыд Крыстэнсен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бераг Інгрыд Крыстэнсен (англ.: Ingrid Christensen Coast) — частка ўзбярэжжа Зямлі Прынцэсы Лізаветы ва Усходняй Антарктыдзе, размешчаная паміж паміж 72 і 81 ° усходняй даўгаты.

У сярэдняй частцы гэтага ўзбярэжжа размешчаны антарктычны аазіс Вестфоль, на тэрыторыі якога знаходзіцца аўстралійская навуковая станцыя Дэйвіс.

Бераг быў адкрыты англа-аўстрала-новазеландскай экспедыцыяй 1930-1931 гадоў. Назву берагу ў 1935 годзе даў капітан судна нарвежскай антарктычнай экспедыцыі Кларыус Мікельсен ў гонар жонкі ўладальніка судна «Торсхаўн» Ларса Крыстэнсена. Экспедыцыя Мікельсена ажыццявіла больш дакладную здымку берага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.