Горад Берлін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Берлін)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Берлін
ням.: Berlin
Berlin skyline 2009.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°31′00″ пн. ш. 13°23′00″ у. д. / 52.516667° пн. ш. 13.383333° у. д. (G) (O) (Я)52°31′00″ пн. ш. 13°23′00″ у. д. / 52.516667° пн. ш. 13.383333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Германія
Федэральная зямля Берлін
Унутранае дзяленне 12 раёнаў
Бургамістр Клаўс Воверайт
Першае згадванне 1251
Плошча 891,85 км²
Вышыня НУМ 34-115 м
Насельніцтва (2006) 3 405 259 чалавек
Шчыльнасць 3818 чал./км²
Нацыянальны склад немцы
Тэлефонны код +49 30
Паштовыя індэксы 10001—14199
Аўтамабільны код B
Афіцыйны сайт http://www.berlin.de/
гарады-пабрацімы Лос-Анджэлес, Будапешт, Токіа,
Парыж, Брусель, Буэнас-Айрэс,
Мадрыд, Джакарта, Прага,
Стамбул, Ташкент, Віндхук,
Масква, Мехіка, Лондан,
Варшава, Пекін

Берлін (Германія)
Берлін
Берлін

Берлі́н (ням.: Berlin) — сталіца Германіі і яе найвялікшы горад (3 396 990 жыхароў, лістапад 2005) як па колькасці насельніцтва, так і па плошчы. Плошча — 891 км². Гэта таксама другі па велічыні горад Еўрапейскага Саюза па колькасці жыхароў, пасля Лондана.

Берлін мае самы найбольшы ўплыў сярод палітычных цэнтраў Еўрапейскага Саюза і дзякуючы вялікаму культурнаму багаццю і разнастайнасці з’яўляецца самай высоканаведвальнай метраполіяй кантынента. Горад з’яўляецца буйным транспартным вузлом і значным эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам Германіі. Сусветную вядомасць Берліну прыносяць універсітэты, навукова-даследчыя ўстановы, тэатры, музеі, а таксама фестывалі, начное жыццё і незвычайная архітэктура.

На працягу сваёй гісторыі Берлін неаднойчы быў сталіцай германскіх краін, такіх як маркграфства/курфюрства Брандэнбург, каралеўства Прусія, Германскі Рэйх альбо ГДР (толькі колішняя ўсходняя часка горада). Пасля ўз’яднання Германіі 3 кастрычніка 1990 года Берлін стаў яе новай сталіцай, па рашэнню германскага бундэстага 1991 года набывае з 1999 года новыя функцыянальныя паўнамоцтвы і становіцца месцазнаходжаннем парламента і ўраду Германіі.

Змест

[правіць] Геаграфія

Дакладныя геаграфічныя каардынаты Берлінскай ратушы: 52° 31' 12" паўночнай шырыні, 13° 24' 36" заходняй даўжыні. Самае вялікае пашырэнне горада ва ўсходне-заходнім напрамку дасягае 45 кіламетраў, у паўночна-паўднёвым — 38 кіламетраў. Плошча гарадской тэрыторыі — каля 892 км². Берлін цалкам акружае зямля Брандэнбург, горад знаходзіцца на ўсходзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія, на адлегласці 70 кіламетраў ад мяжы з Польшчай. Горад з’яўляецца адным з самых густананаселеных раёнаў краіны.

[правіць] Клімат

Горад знаходзіцца ў зоне памеранага клімату. Сярэднегадавая тэмпература ў Берліне-Далеме складае 9,2 °C, а сярэднегадавая колькасць ападкаў 579 мм. Самымі цёплымі месяцам з’яўляецца ліпень і жнівень з сярэдняй тэмпературай 18,4 і 17,8 °C, самыя халодныя месяцы — студзень і люты з сярэдняй тэмпературай 0,5 і 1,2 °C. Самая высокая сярэдняя колькасць ападкаў прыходзіцца на май: 67 мм, самая нізкая на люты: 36 мм.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Сярэд. макс. тэмпература (°C) 2,9 4,2 8,5 13,2 18,9 21,6 23,7 23,6 18,8 13,4 7,1 4,4
Сярэд. мін. тэмпература (°C) -1,9 -1,5 -1,3 4,2 9,0 12,3 14,3 14,1 10,6 6,4 2,2 -0,4
Сярэд. кол. ападкаў у мес. (мм) 42,3 33,3 40,5 37,1 53,8 68,7 55,5 58,2 45,1 37,3 43,6 55,3
Сярэд. кол. дажджлівых дзён у мес. 10,0 8,0 9,1 7,8 8,9 9,8 8,4 7,9 7,8 7,6 9,6 11,4

[правіць] Транспарт

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Берліна
Савецкія салдаты на вуліцы Унтэр-дэн-Ліндэн, май 1945
Падзел Берліна па сектарах акупацыі саюзнымі войскамі

Першыя звесткі аб пасяленнях на месцы сучаснага горада датуюцца 1192, першае ўпамінанне горада з’яўляецца ў канцы 12 стагоддзя. У сярэдзіне 15 стагоддзя Берлін становіцца сталіцай маркграфства Брандэнбург. З гэтага часу і да 1918 прадстаўнікі дома Гагенцолернаў кіравалі з Берліна спачатку як князі-выбаршчыкі Брандэнбурга, потым як каралі Прусіі і ўрэшце як германскія імператары. У выніку пераўтварэння ў рэзідэнцыю імперскіх выбаршчыкаў Берлін страціў у 1451 статус вольнага ганзейскага горада.

З 1539 афіцыйнай рэлігіяй уладароў Берліна (а значыць і жыхароў горада) становіцца лютэранства. Гаспадары Брандэнбурга заахвочваюць іміграцыю ў Берлін французскіх гугенотаў, пад канец 16 стагоддзя доля французаў у насельніцтве горада дасягае 20 %, яны аказваюць моцны ўплыў на культурнае жыццё горада. Берлін моцна пацярпеў ад Трыццацігадовай вайны 1618—1648.

У сярэдзіне 18 стагоддзя Берлін становіцца цэнтрам Асветніцтва ў Германіі.

Індустрыяльная рэвалюцыя 19 стагоддзя пераўтварыла Берлін: насельніцтва і прамысловасць горада раслі хуткімі тэмпамі; горад стаў галоўным прамысловым, транспартным і гандлёвым цэнтрам Германіі, а з 1871 — і палітыка-адміністрацыйным цэнтрам — сталіцай утворанай Германскай імперыі. У 1881 горад аддзяляецца ад Брандэнбурга.

Горад імкліва развіваецца ў пачатку 20 стагоддзя пасля Першай сусветнай вайны ў якасці сталіцы Веймарскай рэспублікі. Насельніцтва горада дасягае чатырох мільёнаў чалавек.

У студзені 1933 да ўлады прыходзяць нацысты. Адбываюцца Крыштальная ноч, Ванзейская канферэнцыя. У Берліне праходзяць Алімпійскія гульні 1936, распрацоўваюцца планы ператварэння яго ў Сталіцу свету Германію. Вызвалены ад нацыстаў савецкай арміяй у выніку Берлінскай аперацыі 1945.

Пасля вайны падзелены саюзнікамі на 4 зоны акупацыі. Пазней з трох заходніх зон створаны Заходні Берлін з асобым міжнародным статусам, усходні Берлін стаў сталіцай ГДР. Уз’яднаны ў 1990, з 1991 — сталіца ФРГ.

[правіць] Раёны горада

12 акругоў Берліна і іх часткі

Адпаведна закону аб рэгіянальнай рэформе ад 10 мая 1998 колькасць акругоў была паменшана да 1 студзеня 2001 года з 23 да 12.

[правіць] Насельніцтва

Насельніцтва Берліна[1]

У метраполіі Берлін пражывае 3 950 887 чалавек (па дадзеных на 1 студзеня 2005) на тэрыторыі плошчай 5370 квадратных кіламетраў. Шчыльнасць насельніцтва ў рэгіёне дасягае 736 жыхароў на адзін квадратны кіламетр, а ў прыгарадах шчыльнасць насельніцтва складае каля 123 жыхароў на адзін квадратны кіламетр.

Сярэдні век берлінца ў 2004 годзе складаў 41,7 гадоў.

У снежні 2004 у Берліне пражывала каля 450 900 жыхароў-замежнікаў з 185 дзяржаў. Гэта 14 % насельніцтва. З іх — 36 000 грамадзян Польшчы, каля 119 000 грамадзян Турцыі. Берлін пасля Турцыі мае самую вялікую па колькасці абшчыну этнічных турак у Еўропе.

Па дадзеных статыстычнага ведамства (2005) каля 60 % жыхароў Берліна не з’яўляюцца членамі якой небудзь рэлігійнай супольнасці, 22 % з’яўляюцца евангельскімі хрысціянамі, 9 % — каталікамі і 6 % вызнаюць іслам.

Жанчын некалькі больш чым мужчын. Больш 50 % берлінцаў жывуць без сям’і.

[правіць] Выдатныя мясціны

Sony Center

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. [1]

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах