Берлінскі батанічны сад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гіганцкі бамбук у Вялікім павільёне
Кактусавы павільён
Павільён «Вікторыя»
Італьянскі сад з трапічнай аранжарэяй

Берлінскі батанічны сад (ням.: Botanischer Garten und Botanisches Museum Berlin-Dahlem) - адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых батанічных садоў Германіі і свету.

Сад размешчаны ў наваколлі Далема берлінскай адміністрацыйнай акругі Штэгліц-Цэлендорф. Ён быў пабудаваны паміж 1897 і 1910 годамі, пад кіраўніцтвам вядомага батаніка Адольфа Энглера, з тым намерам, каб прадставіць экзатычныя расліны з нямецкіх калоній. Пасля смерці Энглера згодна з яго воляй ен быў пахаваны ў створаным ім садзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Берлінскі Батанічны сад мае гісторыю больш чым 300 гадоў. Папярэднік сада быў створаны ў пачатку 17 стагоддзя, і ў пачатку знаходзіўся садах замка Берліна. У 1679 Вялікі курфюрст даў указанне, каб адкрыць сельскагаспадарчы сад, які быў закладзены ў Шенебергу, вёсцы недалёка ад Берліна (цяпер адзін з яго раёнаў Берліна), на месцы цяперашняга парка ням.: Heinrich-von-Kleist.[1] Карл Людвіг Вілдэноф дамогся, каб сад быў аддадзены ў 1809 годзе Берлінскаму ўніверсітэту, пасля чаго сад развіўся да сусветнавядомага ды прызнанага "Батанічнага сада" з навуковым характарам працы.

Склад сада[правіць | правіць зыходнік]

Батанічны сад з'яўляецца часткай Свабоднага ўніверсітэта Берліна. Батанічны музей (ням.: Botanisches Museum), з вялікім гербарыям (ням.: Herbarium Berolinense) і буйная навуковая бібліятэка, таксама з'ўляюцца часткай сада.

Батанічны сад ўключае ў сябе плошчу ў 43 гектара.[2] У садзе вырошчваецца каля 22.000 розных відаў раслін. Комплекс складаецца з некалькіх будынкаў і аранжарэй, такіх як Кактусавы павільён і павільён Вікторыя (у якім знаходзяцца калекцыя архідэй, казуркаядных раслін і гіганцкая вадзяная белая лілея Victoria-Seerosen). Агульная плошча ўсіх аранжарэй складае 6000 м². Тыя часткі сада, якія знаходзяцца пад адкрытым небам, сартуюцца па геаграфічнаму паходжанню і маюць агульную плошчу 13 га. Дэндрарый саду складае 14 гектараў.

Найбольш вядомая частка саду - Вялікі павільён (ням.: Das Große Tropenhaus), найбуйнейшы аранжарэя ў свеце. Будынак сталёвай канструкцыі пакрыты шклом, дасягае 25 метраў у вышыню, займае плошчу 30 на 60 метраў. Тэмпература ўсярэдзіне збудавання падтрымліваецца на ўзроўні 30°С пры высокай вільготнасці паветра. Сярод шматлікіх трапічных раслін, у павільёне расце гіганцкі бамбук.

Час працы[правіць | правіць зыходнік]

Батанічны сад працуе штодзенна, акрамя 24 снежня. Аранжарэі, касы і ўваход у парк зачыняецца за 30 хвілін да заканчэння працы.

Месяц
Адкрыцце
Закрыцце
Заўвагі
1 Студзень 9.00 16.00
2 Люты 9.00 17.00
3 Сакавік 9.00 18.00 31 сакавіка 2012 сад будзе адчынены з 8.00
4 Красавік 9.00 20.00 З 28 красавіка па 30 красавіка 2012 года сад будзе зачыняцца 21.00
5 Май 9.00 21.00
6 Чэрвень 9.00 21.00
7 Ліпень 9.00 21.00
8 Жнівень 9.00 20.00
9 Верасень 9.00 19.00 1 і 2 верасня 2012 сад адчыняецца ў 8.00
10 Кастрычнік 9.00 18.00
11 Лістапад 9.00 16.00
12 Снежань 9.00 16.00

Батанічны музей працуе штодзенна з 10.00 да 18.00, акрамя 24 снежня.

Бібліятэка працуе з панядзелка па патніцу з 9.00 да 18.00 (у час летніх вакацый час працы скарачаецца).

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Батанічны сад знаходзіцца ў паўноднева-усходняй часцы Берліна. Грамацкім транспартам можна дабрацца:

  • метрапалітэнам лініі U9 да станцыі Rathaus Steglitz далей аўтобусам № Х83 да прыпынку Kunigin-Luise-Platz/Botanischer Garten ці аўтобусам № М48 да прыпынку Botanischer Garten;
  • метрапалітэнам лініі U3 да станцыі Rathaus Steglitz далей аўтобусам № Х83 да прыпынку Kunigin-Luise-Platz/Botanischer Garten ці аўтобусам № Х83 ды 101 да прыпынку Kunigin-Luise-Platz/Botanischer Garten[3];
  • хуткім трамваем S1 да прыпынку Botanischer Garten далей 10 хвілін пешшу.

Кошт уваходу[правіць | правіць зыходнік]

Уваходны квіток на дзень:

  • Дарослыя - 6€,
  • Ільготны квіток - 3€,
  • Сямейны - 12€,
  • Летні вячэрні квіток (уваход пасля 17.00) - 3€.

Абанемент на год:

  • Дарослыя - 50€,
  • Ільготны - 20€,
  • Сямейны - 100€.

Уваход толькі ў Батанічны Музей:

  • Дарослыя - 2,5€,
  • Ільготны - 1,5€,
  • Сямейны - 0,5€.[4]

Зноскі

  1. http://www.bgbm.org/bgbm/pr/kurzinfo/briefing/garten.htm англ.: Афіцыйны сайт Батанічнага сада
  2. http://www.bgbm.org/BGBM/garden/default.htm ням.: Афіцыйны сайт Батанічнага сада
  3. http://archive.travel.ru/germany/map/metro_berlin.html Схема Берлінскага метрапалітэна
  4. http://www.bgbm.org/BGBM/pr/about/FEES.HTM англ.: Кошт уваходу на афіцыйным сайце

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

  • ням.: , англ.: Афіцыйны сайт Берлінскага батанічнага сада
  • ням.: Сайт Свабоднага ўніверсітэта Берліна