Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Тэхнічны ўніверсітэт Берлін Technische Universitat Berlin |
|
| TU Berlin |
|
| Арыгінальная назва: |
Technische Universitat Berlin |
|---|---|
| Міжнародная назва: |
Technical University of Berlin |
| Заснаваны: |
1770[1] |
| Тып: |
Дзяржаўны |
| Рэктар: |
Курт Кутцлер |
| Студэнты: |
26 911 (лета 2008) |
| Размяшчэнне: | |
| www.tu-berlin.de | |
Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Berlin, скар. TU Berlin; да 1946 года — Берлінская вышэйшая тэхнічная школа) — адзін з чатырох універсітэтаў германскай сталіцы. У Берлінскім тэхнічным універсітэце навучаецца амаль 28 000 студэнтаў, амаль 20 % з якіх — замежнікі. Універсітэт уваходзіць у аб'яднанне дзевяці найбуйнейшых тэхнічных вну Германіі «TU 9».
Змест |
Факультэты [правіць]
У наш час навучанне ў Берлінскім тэхнічным універсітэце вядзецца на сямі факультэтах:
- гуманітарных навук;
- матэматыкі і прыродазнаўчых навук;
- вытворчым;
- электратэхнікі і інфарматыкі;
- транспарта і машынабудавання;
- будаўніцтва, геалогіі і архітэктуры;
- эканомікі і мэнэджменту.
Рэктары ўніверсітэта [правіць]
- Фрыдрых Рударф (1832—1902) — нямецкі хімік
Вядомыя студэнты і выкладчыкі [правіць]
- Альфрэд Клаар (1848—1927) — літаратуразнавец, крытык і драматург.
- Вернер фон Браўн — канструктар першай у свеце балістычнай ракеты «Фау-2».
- Гельмут Грэтруп — паплечнік Вернера фон Браўна і пазней у СССР супрацоўнік нямецкага ракетнага інстытута на востраве Гарадомля і пазней адзін з вынаходнікаў смарт-карт.
Зноскі
- ↑ Азначана дата першага заснавання. Пасля гэтага, адкрываўся яшчэ тройчы ў 1799, 1879 і 1946 гадах
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт- Афіцыйны сайт
| Гэта пачатак артыкула пра вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |