Бернарда дэльі Уберці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бернарда дэльі Уберці
Bernardo degli Uberti
Святы Бернарда дэльі Уберці, аўтар П’етра Перуджына
Святы Бернарда дэльі Уберці, аўтар П’етра Перуджына
Дата нараджэння 1060
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1133
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца Каталіцкая царква
Кананізаваны 1665 год
У ліку святы
Дзень памяці 4 снежня
Падзвіжніцтва біскуп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бернарда дэльі Уберці (італ.: Bernardo degli Uberti, каля 1060 г., Фларэнцыя, Італія — 4 снежня 1133 г., Парма, Італія) — святы Рымска-Каталіцкай Царквы, біскуп Пармы, папскі легат, кардынал, член манаскага ордэна бенедыкцінаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лука дзі Томэ, Святы Бернард дэльі Уберці

Бернарда нарадзіўся каля 1060 года ў Фларэнцыі ў вядомай фларэнційскай сям’і з роду дэльі Уберці. Па жаданні бацькі Бернарда стаў манахам-бенедыкцінам абацтва Валамброза. Праз некаторы час быў абраны абатам кляштара Сан-Сальві ў Фларэнцыі. У 1097 годзе Папа Рымскі Урбан II абраў Бернарда кардыналам-святаром царквы Сан-Крызагона, аднак ужо на кансісторыі 1110 года гэты тытул атрымаў яго пераемнік Берарда дэі Марсі. З 1106 года Бернарда дэльі Уберці выконваў служэнне біскупа Пармы. Бернарда дэльі Уберці не падтрымаў антыпапу Сільвестра IV і таму з 1104 года да 1106 года, пакінуўшы сваю кафедру ў Парме, знаходзіўся ў выгнанні.

Бернарда дэльі Уберці памёр 4 снежня 1133 года.

Праслаўленне[правіць | правіць зыходнік]

21 лістапада 1665 года Папа Рымскі Аляксандр VII выдаў дэкрэт, у якім дазваляецца шанаванне Бернарда дэльі Уберці як святога. Члены манаскага ордэн бенедыкцінаў валамбразіяне шануюць Бернарда дэльі Уберці сваім заснавальнікам нароўні са святымі Бенедыктам Нурсійскім і Янам Гуальбертам.

Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 4 снежня.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Імя Святога Бернарда дэльі Уберці было папулярна сярод італьянскіх мастакоў. Яго малявалі Карэджа, П’етра Перуджына, Андрэа дэль Сарта.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ganzer, Klaus: Die Entwicklung des auswärtigen Kardinalats im hohen Mittelalter. Ein Beitrag zur Geschichte des Kardinalkollegiums vom 11. bis 13. Jahrhundert. Bibliothek des Deutschen Historischen Instituts in Rom. Max Niemeyer Verlag. Tybinga 1963, ISBN 978-3-484-80025-0
  • Hüls, Rudolf: Kardinäle, Klerus und Kirchen Roms: 1049—1130. Bibliothek des Deutschen Historischen Instituts in Rom. Max Niemeyer Verlag. Tybinga 1977, ISBN 978-3-484-80071-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]