Бернар Кушнер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бернар Кушнер (фр.: Bernard Kouchner; 1 лістапада 1939, Авіньён, Францыя) — урач, французскі дыпламат. Міністр замежных спраў Францыі з 17 мая 2007 па 13 лістапада 2010 у першым і другім кабінетах Франсуа Фіёна. Адзін з заснавальнікаў арганізацыі "Урачы без межаў». Былы сацыяліст.
Маладосць [правіць]
Бацькам Бернара Кушнера быў урач, французскі габрэй, сын эмігрантаў з Латвіі, вызнаваў іудаізм. Дзед і бабуля Бернара Кушнера з боку бацькі загінулі ў Асвенцыме. Маці Бернара Кушнера была францужанкай-пратэстанткай.
Бернар Кушнер вучыўся на медыцынскім факультэце Сарбоны.
