Берсерк (манга)

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Берсерк, Berserk (яп. ベルセルク,англ. Beruseruku,бел.Бэрусэруку) — манга[1] японскага мастака-мангака Кэнтаро Міура ў жанры цёмнай фэнтазі.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У 1988 годзе Кэнтара Міура стварыў кароткую гісторыю, якую лічаць прататыпам Берсерка.

Першыя разделы арыгінальнай мангі былі створаны ў 1989 годзе.Манга працягвае выходзіць па сённяшні дзень.

Аўтар[правіць | правіць зыходнік]

Кэнтарo Міура(三浦 建太郎, Miura Kentarō) нарадзіўся ў 1966 годзе ў горадзе Чыба(Японія). У 1976,калі будучаму мангаку было толькі 10 гадоў, ён ужо малюе сваю першую мангу--"Miuranger"

Структура мангі[правіць | правіць зыходнік]

Манга структурна падраздзяляецца на главы, тамы,аркі і часткі. Самая вялікая структурная адзінка—гэта арка.У адну арку ўваходзіць мноства главаў, яна таксама можа складацца з некалькіх частак, з адносна незалежным сюжэтамі, якія падпарадкоўваюцца агульнаму дзеянню аркі. На дадзены момант самая кароткая арка--"Чорны мечнік". Яна ўключае ў сябе два першыя тамы цалкам і тры главы з трэцяга тома. Наступная арка "Залаты век" працягваецца з чацвёртай главы трэцяга тома да трэцяй главы чатырнаццатага тома. Гэтыя аркі не падзяляюцца на часткі.Апісанныя ў іх падзеі амаль цалкам былі экранізаваныя ў анімэ "Берсерк" з невялікімі зменамі.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Манга распавядае гісторыю і прыгоды Гатса - неверагоднага майстра мяча. Дзеянне адбываецца ў свеце падобным на эпоху Сярэднявечча,аднак таксама прысутнічаюць элементы,якія нагадваюць Рэнесанс.Змяшанне розных перыядаў гісторыі,было зроблена аўтарам наўмысна. Асноунае месца дзеяння—каралеуства Мідланд. Аднак некаторыя падзеі разгортваюцца і за яго межамі.Гісторыя мангі пачынаецца ў часы Стогадовай Вайны-вайны паміж каралеуствам Мідланд і імперыяй Цюдор.Галоўны герой—Гатс прыядноувецца да атраду наймітаў "Банды ястраба" пад кірауніцтвам амбіцыёзнага і таленавітага палкаводца і лідара Грыфіта.Так Гатс аказваецца ўцягнцтым у дзіўныя падзеі,якія мяняюць яго жыццё.

Месца дзеяння[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі мангі разгортваюцца ў выдуманным свеце,які нагадвае Еўропу Сярэднявечча,хоць прысутнічаюць і наўмысна ўведзеныя аўтарам элементы з іншых эпох.Асноўныя падзеі разгортваюцца ў каралеўстве Мідланд і вакол яго. Мідланд уяўляе сабой манархію. У ім кіруе кароль, а грамадства пабудавана на феадальных адносінах. У іншшых краінах ужо інсуюць пачаткі буржуазных адносін. Мідланд мяжуе з імперыяй Цюдор і разам з апошняй з'яўляецца адной з самых моцных дзяржаў у рэгіёне. Гарамі Мідланд аддзелены ад Кушаніі (кушанскай імперыі).Гэту краіну засяляюць людзі зусім іншай у параўнанні з Мідландам і Цюдор расай, маюць іншую культуру і рэлігію.У Мідландзе, Цюдор і іншых краінах гэтага рэгіёна распаўсюджана манатэістычная рэлігія, назва якой пакуль не згадвалася.

Гісторыя Мідланда[правіць | правіць зыходнік]

Тысячу год назад на месцы каралеўства Мідланд існавала некалькі дзяржаў,якія былі аб'яднаныя імператарам Гейзерыкам.Такім чынам узнікла Мідландская Імперыя. Аднак гэтая імперыя спыніла сваё існаванне за адну ноч.Па легендзе жорсткасць імператара прывяла да таго,што з неба спусціліся анёлы (пяць ці чатыры) і знішчылі сталіцу імперыі. На месцы старой сталіцы,якая правалілась пад зямлю пабудавана новая сталіца—Віндхейм. Лічыцца,што каралеўская сям'я,якая кіруе Мідландам вядзе сваё паходжанне ад імператара Гейзерыка. За 100 год да пачатку падзей мангі імперыя Цюдор (дзяржава,якая мяжуе з Мідландам) пачынае вайну супроць апошняга, якая заканчваецца толькі з падзеямі,якія адбываюцца ў манзе непасрэдна. У Цюдор узніклі спрэчкі з-за наследвання трона,акрамя таго была страчана крэпасць Далдрэй,якая лічылася непрыступнай. Усё гэта паслабіла пазіцыі Цюдор і паміж дзяржавамі быў заключаны мір. Асноўную роль у спыненні вайны зыграў таленавіты палкаводзец Грыфіт і яго атрад. Аднак пасля вайны абстаноўка ў Мідландзе была нестабільная. У краіне ўспыхнула эпідэмія, яшчэ большую дэстабілізацыю прынесла смерць Караля,які не меў сыноў. Адначасова з яго смерцю на Мідланд напалі Кушаны і хутка захапілі яго сталіцу,хаця асобныя гарады працягвалі супраціўленне. Краіны гэтага рэгіёна стварылі саюз з мэтай вызваліць землі Мідланда ад кушанскіх захопнікаў. Асноўнай сілай саюза была Цюдор. Супраціўленне ўзнікла і ў самім Мідландзе.З некаторага моманту важную ролю ў ім пачынае адыгрываць Грыфіт, які аб'ядноўвае вакол сябе і сваёй новай Банды Ястраба патрыятычныя сілы.

Спіс герояў[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Ссылки[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. графічная навела ці комікс