Бертальд Брэхт
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Бэртальд Брэхт (ням.: Eugen Berthold Friedrich Brecht) (10 лютага 1898 у Аўгсбургу – 14 жніўня 1956 у Берліне) — лічыцца найбольш уплывовым нямецкім драматургам і паэтам XX стагоддзя. Брэхту прыпісваецца заснаванне Эпічнага Тэатру («дыялектычнага тэатру»).
[правіць] Творчасць
Брэхт жадаў стварыць тэатр, які б прымушаў гледача да роздумаў, а не да суадчування. Дзеля гэтага ён значна «аддаліў» і дэаілюзыяваў (пазбавіў ілюзій) гульню акцёраў, каб зрабіць гульню падобную да звычайнага жыцця (Брэхт называў гэта «эфектам аддаленасці». Акцёры мелі б аналізаваць і сінтэзіраваць, то бок, глядзець на ролю звонку, каб, з часам, цалкам свядома дзейнічаць дакладна так, як дзейнічаў пэўны персанаж.
З пачатку, Брэхт даў сваёй канцэпцыі назву «эпічны тэатр», але, з часам, прапанаваў выкарыстоўваць называць яго «дыялектычным тэатрам». Дыялектычнасць тэатру Брэхта палягае ў тым, што ён прыводзіць да канфлікту паміж разважаннем і навучаннем, што мае нішчыць «эмацыйную заангажаванасць» у гледачоў, дасягаючы, такім чынам, «эфект аддаленасці».
