Берт Закман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Берт Закман
ням.: Bert Sakmann
Sakmann.jpg
Дата нараджэння:

12 чэрвеня 1942({{padleft:1942|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:12|2|0}}) (72 гады)

Месца нараджэння:

Штутгарт

Краіна:

Трэці рэйх, ФРГ, Германія

Навуковая сфера:

Фізіялогія

Месца працы:

Гейдэльбергскі ўніверсітэт

Вядомы як:

распрацоўшчык метаду лакальнай фіксацыі патэнцыялу

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1991)
Ордэн «Pour le Mérite»

Берт За́кман[1] (ням.: Bert Sakmann, нар. 12 чэрвеня 1942, Штутгарт, Германія) — нямецкі фізіёлаг, урач і біяфізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1991 годзе разам з Эрвінам Неерам за «адкрыцці, датычныя функцый адзіночных іонных каналаў у клетках». Разам з Неерам распрацаваў метад лакальнай фіксацыі патэнцыялу.[2][3]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Штутгарце ў 1942 годзе. Навучаўся ў школе ў Ліндау, потым завяршыў вангербургскую гімназію ў Штутгарце ў 1961 годзе. Вывучаў медыцыну з 1967 года ў Цюбінгене, Фрайбургу, Берліне, Парыжы і Мюнхене. Пасля здачы экзаменаў па медыцыне ва ўніверсітэце Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене, ён стаў асістэнтам у 1968 годзе ў Мюнхенскім універсітэце, а таксама працаваў у якасці навуковага супрацоўніка (ням.: Wissenschaftlicher Assistant) у Інстытуце псіхіятрыі М. Планка ў Мюнхене, у аддзеле нейрафізіялогіі пад кіраўніцтвам Ота Дзетлева Крэйцфельда. У 1971 годзе ён пераехаў ва ўніверсітэцкі каледж Лондана, дзе ён працаваў у аддзеле біяфізікі пад кіраўніцтвам Бернарда Каца. У 1974 годзе ён скончыў сваю медыцынскую дысертацыю пад назвай Elektrophysiologie der neuralen Helladaptation in der Katzenretina на медыцынскім факультэце Гётынгенскага ўніверсітэта.[2]

З 1974 года ў Інстытуце біяфізічнай хіміі М. Планка ў г. Гётынген. У 1979 годзе далучыўся да групы, якая займалася мембраннай біялогіяй. Займаўся выкладаннем ў Гейдэльбергскім універсітэце.

Аўтар навуковых праац па метадах фіксацыі электрычных патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый дзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак.

З'яўляецца заснавальнікам фонд Берта-Закмана.

Прафесар.

Член Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1993).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Betz, W.; Sakmann, B. (1971). «„Disjunction“ of frog neuromuscular synapses by treatment with proteolytic enzymes». Nature: New biology 232 (29): 94-95. PMID 4328253.
  • Betz, W.; Sakmann, B. (1973). «Effects of proteolytic enzymes on function and structure of frog neuromuscular junctions». The Journal of physiology 230 (3): 673—688. PMC 1350622. PMID 4352108.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Берт Закман у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.506.
  2. 2,0 2,1 Nobel autobiography
  3. Hamill, O. P.; Marty, A.; Neher, E.; Sakmann, B.; Sigworth, F. J. (1981). «Improved patch-clamp techniques for high-resolution current recording from cells and cell-free membrane patches». Pflügers Archiv European Journal of Physiology 391 (2): 85. doi:10.1007/BF00656997. PMID 6270629.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]