Берці Фогтс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Берці Фогтс
Трэнер зборнай Азербайджана Берці Фогтс падчас адборачнага матча ЧС 2014 з Расіяй. Масква, 2012
Трэнер зборнай Азербайджана Берці Фогтс падчас адборачнага матча ЧС 2014 з Расіяй. Масква, 2012
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ханс-Хуберт Фогтс
Мянушка Тэр'ер, Мак-Берці
Нарадзіўся 30 снежня 1946(1946-12-30)[1][2][…] (77 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 168 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1965—1979 Сцяг Германіі Барусія Мёнхенгладбах 419 (32)
Нацыянальная зборная[* 2]
1967—1978 Сцяг Германіі Германія 96 (1)
Трэнерская кар’ера
1990—1998 Сцяг Германіі Германія
2000—2001 Сцяг Германіі Баер 04
2001—2002 Сцяг Кувейта Кувейт
2002—2004 Сцяг Шатландыі Шатландыя
2007—2008 Сцяг Нігерыі Нігерыя
2008—2014 Сцяг Азербайджана Азербайджан
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Мексіка 1970
Золата ФРГ 1974
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Бельгія 1972
Срэбра Югаславія 1976
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханс-Хуберт Фогтс (ням.: Hans-Hubert Vogts; нар. 30 снежня 1946, Бютген, Паўночны Рэйн-Вестфалія), больш вядомы як Берці Фогтс (ням.: Berti Vogts) — нямецкі футбаліст (абаронца) і трэнер. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. Чэмпіён Еўропы як гулец (1972) і як трэнер (1996).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Берці Фогтс пачаў свой ​​шлях у футболе ў 1959 годзе ў складзе дзіцячай каманды «Бютгена». У складзе гэтага клуба ён выступаў да пераходу ў «Барусію» (Мёнхенгладбах) у 1965 годзе. У гэтай камандзе ён і правёў усю сваю кар’еру на высокім узроўні, выступаючы на пазіцыі правага абаронцы. У 70-х гадах ён быў адным з ключавых гульцоў каманды. За гульнявыя якасці Фогтс атрымаў мянушку «Тэр’ер». За кар’еру ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Германіі, адзін раз выйграў кубак краіны і двойчы Кубак УЕФА. Усяго за кар’еру Берці Фогтс правёў 419 матчаў і забіў 32 мяча ў чэмпіянаце Германіі, таксама на яго рахунку 64 гульні і 8 мячоў у еўракубках. Кар’еру гульца Берці Фогтс завяршыў у 1979 годзе.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Berti Vogts // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]