Берынгаў праліў
| Берынгаў праліў | |
|---|---|
| Шаблон:Карта/Бк/Q | |
| Злучае | Чукоцкае мора і Берынгава мора |
| Краіны на ўзбярэжжы | |
| Падзяляе | Еўразію і Амерыку |
| Крайнія мысы | мыс Дзяжнёва і мыс Прынца Уэльскага |
| Шырыня | 86 км |
| Найбольшая глыбіня | 91 м |
Берынгаў праліў — фатаграфія са спадарожніка |
|
БЕРЫНГАЎ ПРАЛІЎ, праліў паміж самай усходняй кропкай Азіі (мыс Дзяжнёва) і самай заходняй кропкай Паўночнай Амерыкі (мыс Прынца Уэльскага). Найменшая шырыня 86 км, найменшая глыбіня фарватару 36 м. Праліў злучае Паўночны Ледавіты акіян (Чукоцкае мора) з Ціхім акіянам (Берынгава мора). Праліў названы ў гонар рускага мараплаўца Вітуса Берынга (нарадзіўся ў Даніі), які прайшоў гэтым пралівам у 1728 годзе.
Пасярэдзіне Берынгава праліва ляжаць астравы Дыяміда. З іх Вялікі востраў Дыяміда, або востраў Ратманава, які буйней і размешчаны заходней, належыць Расіі. Малы востраў Дыяміда, размешчаны ўсходней, належыць ЗША. Дзяржаўная мяжа, паводле дамовы аб продажы Аляскі і Алеўцкіх астравоў 1867 года, праходзіць пасярэдзіне паміж імі. Там жа праходзіць мяжа гадзінных паясоў і міжнародная лінія змены дат.
[правіць] Гл. таксама
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||