Бехераўка
Бехераўка (чэш. Becherovka) - чэшскі моцны лікёр (моцнасць 38%), паходзіць з Карлавых Вар, настойваюць на зёлках. Першапачаткова гэты лікёр рабілі як лекі для страўніка.
[правіць] Гісторыя
Вынайшаў Бехераўку англійскі тэрапеўт Фробрыг і аптэкар Ёзэф Бэхер. З 1807 г. Ёзэф Бэхер пачаў прадаваць эліксір ва ўласнай аптэцы ў выглядзе «кропель» пад назвай «Original Karlsbader Becherbitter».
На працягу ўсёй сваёй гісторыі Бехераўка неаднаразова атрымлівала шматлікія ўзнагароды і медалі на міжнародных выставах у Парыжы, Вене і іншых гарадах.
[правіць] Прыгатаванне
Сумесь з больш чым дваццаці зёлак насыпаюць у мяхі з натуральнага палатна, якія апускаюць у ёмістасці, напоўненыя спіртам, і пакідаюць там прыкладна на тыдзень. Потым экстракт пералівацца ў дубовыя бочкі і перамешваецца з вадой і цукрам. Затым прадукт настойваюць у дубовых бочках спецыяльнай авальнай формы на працягу двух-трох месяцаў. Дадзены напой робіцца толькі на карлаварскай вадзе.
| Алкагольныя напоі | |
|---|---|
| Высокаалкагольныя (66—96 %) | Абсент • Спірт • Пярвач |
| Моцныя (31—65 %) | Акавіта • Арак • Арманьяк • Аруха • Бальзам • Бехераўка • Баравічка • Брэндзі • Бумба • Буха • Бурбон • Віскі • Гарэлка • Грапа • Джын • Дзівін • Егермайстар • Зуброўка • Кальвадос • Кіршвасер • Каньяк • Крупнік • Крамбамбуля • Маатай • Мескаль • Метакса • Настойка • Палінка • Ракія • Ром • Самбука • Самагон • Слівавіца • Тэкіла • Уза • Чача • Шнапс |
| Сярэднеалкагольныя (9—30 %) | Вермут • Віно • Глінтвейн • Грог • Кагор • Крушон • Лікёр • Мадэра • Марсала • Медавуха • Мёд • Наліўка • Пачаран • Партвейн • Пунш • Сакэ • Сангрыя • Херас • Шампанскае • Кава • Шэрыданс |
| Слабаалкагольныя (1,5—8 %) | Брага • Квас • Кумыс • Перы • Піва • Пульке • Збіцень • Сідр • Тэсгуіна • Тодзі • Чайны грыб |
